Паводле расейскіх аналітыкаў, якіх цытуе маскоўскае англамоўнае электроннае выданьне RT (Russia Today), пасьля пэрыяду манэўраваньня паміж Расеяй, Эўропай і ЗША беларускі прэзыдэнт гатовы наладзіць стасункі з Масквой. Прыезд Лукашэнкі на сустрэчу зь Мядзьведзевым у Сочы выкліканы жаданьнем Менску вырашыць тыя праблемы, якія пакуль усё ніяк не знаходзяць вырашэньня.
Як лічаць экспэрты, беларускі бок будзе таргавацца за расейскія крэдыты. “Беларусы нарэшце зразумелі, што “Ўсходняе партнэрства” ня мае перавагі”, - мяркуе колішні аналітык міжнароднага аддзелу адміністрацыі расейскага прэзыдэнта Мадэст Колераў. - “Тыя сродкі, якія абяцалі ўдзельнікам праграмы ЭЗ, былі мізэрнымі, а цяпер іх увогуле скарацілі”.
Лукашэнка разумее, што яго “манэўраваньню ў заходнім напрамку надышоў канец”, лічыць Аляксей Мухін, генэральны дырэктар Цэнтру палітычнай інфармацыі. - “Цяпер ён ужо здабыў у гэтым напрамку ўсё, што мог”.
Як лічыць Мухін, у будучым МВФ разам з эўрапейскімі ды амэрыканскімі інстытутамі запатрабуюць ад Лукашэнкі канкрэтных дзеяньняў, якіх ён рабіць не захоча, разумеючы, што гэта можа прывесьці да страты яго асабістай улады”. Паводле слоў расейскага аналітыка, сябруючы з Масквой, беларускі кіраўнік мае шанцы захаваць сваё крэсла, праўда, пры гэтым “яму давядзецца адмовіцца ад часткі беларускай уласнасьці”.
Лукашэнка, праўдападобна, разумее, што патрабаваньні Расеі для яго - лепшае з двух зол, мяркуе маскоўскі экспэрт Вольга Мяфодзьева. Яна ўзгадвае нядаўні візыт у Менск памочніка дзяржсакратара ЗША Філіпа Гордана, які заклікаў беларускія ўлады “вызваліць палітычных вязьняў, даць свабоду СМІ ды няўрадавым арганізацыям, правесьці дэмакратычныя выбары”. “Пасьля гэтага Лукашэнка прыняў запрашэньне Мядзьведзева наведаць Сочы і абмеркаваць стасункі паміж Расеяй і Беларусьсю”, адзначае Мяфодзьева.
Разам з тым яна падкрэсьлівае, што ў выпадку пасьпяховых перамоў “Расея не павінна прытрымлівацца старой лёгікі дачыненьняў, якая прывяла да канфлікту”.

манэўраваньню ў заходнім напрамку надышоў канец ...