Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты правяраюць Анжаліку Борыс


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс
Сёньня ў Горадні ў Ленінскі райаддзел міліцыі выклікалі Анжаліку Борыс. Як яна патлумачыла, на яе паступіў ліст, у якім ёй робяцца наступныя закіды: яна нібыта зьяўляецца “польскай нацыяналісткай”, супрацоўнічае з нацыяналістычна настроенымі беларускімі партыямі, прадастаўляе ім памяшканьне, а таксама дапускае нейкія “фінансавыя парушэньні”. Міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў спадарыні Борыс, паколькі яны праводзяць праверку з нагоды ліста, які сама Борыс назвала пасквілем. Яна зазначыла, што пад ім было прозьвішча чалавека, які напісаў заяву пра тое, што не зьяўляецца аўтарам ліста.

Анжаліка Борыс кіруе гарадзенскай фірмай “Палёніка”, а таксама ўзначальвае Саюз палякаў, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Яна таксама паведаміла, што ёй патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС Горадні й сказалі, што хочуць наведаць “Палёніку” з праверкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG