Сёньня ў Горадні судом Ленінскага раёну быў аштрафаваны на 15 базавых адзінак (525 тысяч рублёў) журналіст Андрэй Пачобут, актывіст Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Судзьдзя па адміністрацыйных справах Натальля Козел вырашыла, што ён актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў Горадні 17 студзеня.
Каля Ленінскага раённага суду сёньня ў Горадні сабраліся больш за дваццаць сябраў Саюзу палякаў. Адразу за дзьвярыма стаялі тры міліцыянты, якія згаджаліся прапусьціць на суд толькі аднаго Андрэя Пачобута. Той сказаў, што ня пойдзе без Анжалікі Борыс, якая была ягонай сьведкай на працэсе. Урэшце прапусьцілі іх дваіх. Людзі абураліся, чаму ім не даюць прысутнічаць на адкрытым працэсе.
Сталая спадарыня: “Вы перавышаеце свае паўнамоцтвы, вы няправільна робіце, непрыгожа, што гэта за дэмакратыя?!.”
Іншая спадарыня: “Бяспраўнымі нас лічыце, мы ня быдла!”
Тыя, хто прыйшоў падтрымаць Андрэя Пачобута, пачалі патрабаваць кнігу скаргаў. Урэшце міліцыянты дазволілі напісаць скаргу, але толькі аднаму зь незадаволеных. Чаму ня ўсім? Таму што тады давядзецца даваць мноства адказаў, патлумачыў адзін зь міліцыянтаў.
Гэта быў другі дзень судовага разбору, і сябры Саюзу палякаў расказалі, як давалі паказаньні міліцыянты ў першы дзень працэсу.
Спадарыня: “Міліцыянт сказаў, што там было шмат людзей і яны ўсё паказвалі два пальцы, а што гэта азначае, ня ведаю… Так казаў міліцыянт, каторы быў сьведкам на мітынгу 17 студзеня”.
Спадар: “Нічога толкам не сказаў міліцыянт — у чым вінаваты Пачобут. У тым, што хадзіў па пэрымэтры, падыходзіў да людзей і здароўкаўся зь імі, інтэнсіўна хадзіў. У гэтым віна Пачобута”.
Андрэй Пачобут патлумачыў: “Улады лічаць падзеі 17 студзеня несанкцыянаваным мітынгам. Насамрэч падзеі былі справакаваныя імі і Ёсіфам Іванавічам Лучнікам (кіраўнік праўладнага Саюзу палякаў). Запрашэньне спадарыні Борыс на так званыя перамовы ў Дом польскі было звычайнай правакацыяй, бо ўлады і Лучнік добра ведалі, што ёсьць рашэньне Галоўнай рады нашага Саюзу палякаў, каб ніякіх перамоваў з грамадзянінам Лучнікам Анжаліка Борыс не вяла. Але каб паказаць адначасова, што наш Саюз палякаў, прынамсі на ўзроўні людзей, гатовы да дыялёгу, мы прыйшлі пад дом Саюзу палякаў у Горадні. Нас не пусьцілі ўнутр супрацоўнікі праваахоўных органаў. Фактычна яны справакавалі тое, што там стаяў натоўп і былі такія жарсьці”.
СЛУХАЦЬ: