Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка Борыс не прызнае


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс

Зварот Сёмага зьезду Саюзу палякаў да прэзыдэнта Лукашэнкі вярнуўся з прэзыдэнцкай адміністрацыі назад у Горадню.


Паплечнікі Анжалікі Борыс хацелі, каб арганізацыя атрымала магчымасьць дзейнічаць легальна, каб яе зарэгістравалі. Гэта была асноўная задача, якую ставіў перад сабою зьезд. Аднак у адміністрацыі Лукашэнкі лічаць, што мае права на існаваньне толькі адзін Саюз палякаў — афіцыйны, якім кіруе Юзаф Лучнік. А тым часам сама спадарыня Борыс і два яе паплечнікі, Анджэй Лісоўскі і Юзаф Пажэцкі, атрымалі позвы ў КДБ.

Анжаліка Борыс так пракамэнтавала адмову ўладаў зарэгістраваць Саюз палякаў:

“На мой погляд, гэта сьведчыць аб тым, што ўлады ня хочуць весьці дыялёгу. Мы, са свайго боку, даслалі некалькі зваротаў. І цяпер будзе зноўку зварот ад сябраў нашай арганізацыі, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Паглядзім, якім будзе адказ. Калі яны ня хочуць адказаць нам таму, што мы напісалі на блянку арганізацыі, якая, як яны лічаць, не існуе, то тады людзі папросту напішуць ад сябе”.

Анжаліка Борыс кажа, што яны былі падрыхтаваныя да адмоўнага адказу, бо зьвярталіся да ўладаў не ўпершыню. Ці дадуць новыя звароты да прэзыдэнта Лукашэнкі патрэбны вынік?

Борыс: “Тут патрэбна воля палітычная. Калі яна будзе, ніхто ня можа прагназаваць, ніхто ня можа сказаць — сёньня, ці заўтра, ці праз год. Сытуацыя сама пакажа, куды, у які бок яна будзе разьвівацца”.

Анжаліка Борыс была па выкліку ў Гарадзенскай абласной управе КДБ. Допыт працягваўся паўгадзіны. Пра што яе распытвалі?

Борыс: “Колькі сябраў Саюзу палякаў маюць візы, як яны атрымоўваюць гэтыя візы. На мой погляд, гэта спроба заблякаваць нашыя кантакты з нашымі партнэрамі ў Польшчы і нашае супрацоўніцтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG