У блогасфэры — антывосеньскія настроі, а з майго вакна цягне сапраўдным нялетнім дубаком! Orangevi піша ў сваім блогу, што невыносна думаць пра тое, што гэтае лета сканчаецца, не пасьпеўшы пачацца. Учора, стоячы на гаўбцы, я заўважыла птушак, што ляцелі ў вырай. Зафотаць не пасьпела, бо пакуль ганяла па фоцік, яны схаваліся недзе за супрацьлеглым домам… Цяжка думаць пра тое, што яшчэ трошкі — і на вокнах уранку будзе нахабна зьяўляцца іней, будуць лысець дрэвы пад вакном і ліць дажджы, а я як паламала пад чарговым беларускім ліўнем чарговы жоўты парасон, дык новы ўсё ніяк не прыдбаю…
Але афігенна, што ня ўсе пераймаюцца і працягваюць прасякацца гэтым позьнім летам наскрозь у розных падарожжах — па-за краінай і ўнутры яе. Люблю чытаць пра беларускія падарожжы, бо гэта мая стацыянарная мара — езьдзіць па радзіме болей, чым за яе межамі, бо тут нашмат больш унікальнага і непадобнага ні да Эўропы, ні да Азіі. Palasatka разам з dwarf-ам на выходных ганялі ў Мір і Наваградак, “выгульваючы” заадно малую Паласатчыну сястрычку па гістарычных мясьцінах радзімы. Фатаздымкі, як заўсёды, каляровыя і атмасфэрныя.
Цяпер чакаю наступных выходных, калі да мяне прыедзе мая малая сястрычка, якую я павязу, магчыма, тым жа маршрутам.
Усе адцягваюцца па-свойму: каму ня коцяць падарожжы, ловіць кайф ва ўрбан-прасторы. Напрыклад, на выходных у Менску была нейкая перадпродзіжаўская туса, на якую хадзілі некаторыя мае знаёмыя, як, скажам _nevr_. Па спасылцы — агромністы фотарэпорт, зь якога можна было зразумець, што тыя, хто схадзіў на гэты тусач, у прынцыпе, не шкадавалі. Настрой выдала адна-адзіная фотка — міліцыянты з усьмешкамі.
Канешне, усё было зьвязана з конкурсамі, дзе былі розныя бонусы тым, хто набыў квіткі на Prodigy, ці розыгрыш гэтых самых квіткоў, ці нейкія страшэнныя “оджыгі” ад публікі: нейкі п’янчуга вылез у круг танчыць, але ўсе сьмяяліся і ўсё было пазытыўна, безь міліцыі і банальшчыны.
Там і дзядуля быў гламурны, той, хто зьяўляецца на фотках увесь у золаце-брыльянтах, з шыкоўнай палкай, барадой, як у Дзеда Мароза, і цёмных акулярах. Адным словам, я нават пашкадавала, што не пабачыла гэта на свае вочы, хоць я такія прома-акцыі і не асабліва паважаю.
Некаторыя выбіраюць альтэрнатыўныя шляхі падарожжаў: напрыклад, zion-by зьезьдзіў і паглядзеў на свае вочы на падзямельлі шахт у Салігорску. Нічога ня скажаш, уражвае.
Я б не адмовілася ад такога падарожжа. Іншая справа, што ўсё ж глыбока пад зямлёй ці пад вадой знаходзіцца — гэта для мяне верх экстрыму і выпрабаваньня нэрваў, а гэта мала і толькі пад настрой спалучаецца з адпачынкам, а тым больш з выходнымі…
Insurhent працягвае радаваць нерэальным Салігорскам: то чарга зь вёдрамі да жоўтай машынкі з надпісам “Піва”, то цяпер знайшоў дарогу, што сурова вядзе наўпрост у пяціпавярхоўку, у сьцяну дома! Пасты зьбіраюць шмат камэнтаў проста таму, што задумка простая да геніяльнасьці — шмат хто гэта бачыць, хмыкае ці проста маўчыць, а можна ж і паспрабаваць апублікаваць і пачуць сьмех астатніх, хай і віртуальны ;)
Панядзелак пачаўся са шматкротных адных і тых жа спасылак у скайп, на пошту і — не бяз гэтага — у блогасфэры: падтрымаем суайчыньнікаў за мяжой! Напрыклад, Praletar перадрукоўвае абвестку, дзе просяць паставіць подпіс за тое, каб швэдзкае радыё не перапыняла вяшчаньня па-беларуску. Не пытаньне, з задавальненьнем ратуем гаротных швэдабеларусаў…
Мір, Наваградак, Менск

Салігорск ніжні і верхні

Дапаможам швэдабеларусам