Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс “Нашай вясны” вырашаецца ў Вярхоўным судзе


На 10 жніўня прызначаны разгляд грамадзянскай справы праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча да Міністэрства юстыцыі.


Бяляцкі, Лабковіч і Стэфановіч дамагаюцца рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.

Гэта ўжо трэці па ліку пазоў грамадзкіх актывістаў. У двух папярэдніх выпадках Вярхоўны суд прыняў бок Міністэрства юстыцыі.

Пасьля скасаваньня рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Вясна” ў 2004 годзе актывісты спрабавалі зарэгістравацца пад новай назвай “Наша вясна” ў 2007 годзе, потым у лютым і сакавіку 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG