Камэнтуючы наступствы спачатку прыняцьця, а потым адмены кіраўніком краіны гэтай пастановы, ён адзначыў:
“Гэта сьведчаньне таго, што кваліфікацыя нашага ўраду дастаткова нізкая. Гэта паказчык неразуменьня сытуацыі, асабліва ва ўмовах крызісу. У гэты час, здавалася б, трэба праводзіць радыкальныя лібэральна-рынкавыя рэформы, скарыстаўшы гэты крызіс, каб потым выйсьці на новыя рубяжы, пераходзіць на больш эфэктыўную мадэль эканамічнага разьвіцьця. А ў нас робіцца спроба вярнуць больш жорсткую адміністрацыйную мадэль разьвіцьця. Яна ёсьць у нас, гэтая адміністрацыйная мадэль. Але робяцца спробы спыніць нават невялікія прасьветы. Нават гэты памочнік прэзыдэнта, які не адзначаўся лібэральным рынкавым мысьленьнем, усьведамляе, што ва ўмовах крызісу, крызісу перавытворчасьці, праблем з рэалізацыяй прадукцыі нельга займацца архіадміністраваньнем. І даваць каманду, што купляць, каму прадаваць і па якой цане. Рынак у большай ступені павінен рэгуляваць эканамічныя стасункі. Урад паказаў сваю некампэтэнтнасьць. І таму адміністрацыя прэзыдэнта вымушана была ўмяшацца ў гэтую сытуацыю”.
С.Багданкевіч упэўнены, што гэтая сытуацыя — выразны паказчык таго, што “ўрад не на месцы”.
“На пасяджэньні кансультатыўнай рады пры кіраўніку адміністрацыі Макею намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур сказаў, што гэта злачынства — рабіць эканамічныя пераўтварэньні, рэформы ва ўмовах крызісу. Гэта злачынства — не рабіць такія рэформы! І вось гэтая палітыка і праводзіцца ўрадам. То бок урад спадзяецца, што з дапамогай зьнешніх пазыкаў можна перажыць праблемы, якія ўзьніклі перад эканомікай, нічога не мяняючы па сутнасьці, не пераходзячы ад адміністрацыйнай да больш эфэктыўнай рынкавай мадэлі разьвіцьця. Гэта глыбінныя памылкі ўраду. І, відавочна, трэба мяняць склад гэтага ўраду”.