“Самы просты адказ ляжыць на паверхні, бо гэтая пастанова была цалкам абсурдная. Яна пагражала паралізаваць эканоміку, і з гледзішча здаровага сэнсу яе трэба было элемэнтарна адразу адмяняць, калі ўжо такая памылка зроблена.
Тут, на мой погляд, іншае пытаньне - чаму яна ўвогуле зьявілася? Тут такое заганнае кола: на самым версе накручваюць хвасты гэтым урадоўцам, маўляў, трэба неяк ратаваць эканоміку, “сальда-бульда”, усё набывае пагрозьлівыя памеры, і яны ў нейкім такім утрапеньні, у шоку пачынаюць рабіць сутаргавыя рухі. Іначай я зьяўленьне такой пастановы не магу патлумачыць.
Ну, вядома, могуць паляцець галовы, калі спатрэбіцца нейкае ўзорнае пакараньне дзеля таго, каб некага прынесьці ў ахвяру. Але па сутнасьці я думаю, што кіраўнік краіны выдатна разумее: чыноўнікі ня маюць нейкай самастойнасьці і ініцыятывы, яны проста ад спалоху іншым разам робяць такія рэчы проста каб адрапартаваць, што, маўляў, мы вашыя ўказаньні зразумелі, мы касьцьмі ляжам, са скуры вылузьменся, але даможамся, зэканомім валюту і гэтак далей. Хоць у выніку атрымліваецца ў лепшым выпадку нейкі “Трышкаў каптан”, а ў горшым – сякуць той самы сук, на якім яны сядзяць”.