Аляксандар Лукашэнка пасьля вяртаньня з Кіргізстану запатрабаваў ад ураду неадкладна разабрацца і выправіць сытуацыю з пастановай “аб некаторых пытаньнях набыцьця тавараў на тэрыторыі Беларусі”. Пастанова была прынятая Саўмінам 28 ліпеня, у адпаведнасьці зь ёй юрыдычныя асобы мусілі набываць тавары непасрэдна ў вытворцаў ці ў іх афіцыйных прадстаўнікоў.
Саўмін разьлічваў, што гэты дакумэнт будзе спрыяць правядзеньню адзінай фінансавай палітыкі з улікам усясьветнага фінансавага і эканамічнага крызісу.
Пасьля загаду Аляксандра Лукашэнкі Саўмін перагледзеў сёньня сваю пастанову і адмяніў яе. Пра што сьведчыць такая хуткая адмена пастановы №991? Што яна азначае: слабасьць ураду або моц бізнэс-супольнасьці Беларусі? Ці можна сказаць, што ўнутры ўлады выявіліся даволі моцныя супярэчнасьці, і ці могуць яны скончыцца адстаўкамі ў Савеце Міністраў?
На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае палітоляг Юры Чавусаў.
Цыганкоў: Пра што сьведчаць нагэтулькі хуткая адмена пастановы №991 ураду? Ці азначае гэта моц беларускай бізнэс-супольнасьці, прадпрымальнікаў - усіх тых, хто выказаў абурэньне гэтай пастановай і выступіў супраць яе? Ці проста ўнутры ўлады ўзмацніліся людзі, якія больш адэкватна сталі ацэньваць эканамічную сытуацыю і якія здольныя прымаць адэкватныя рашэньні?
Чавусаў: Я думаю, прычынаў некалькі. Што да ўзрослай моцы бізнэс-колаў, ці, дакладней, наладжаных камунікацыяў паміж бізнэс-коламі і дзяржаўнымі структурамі - нешта зварухнулася да лепшага. Мы бачым, як год таму прадпрымальнікі здолелі дамагчыся пэўных зьменаў у валюнтарысцкіх кроках ураду. І цяпер вось да іх меркаваньняў, здаецца, прыслухаліся. З другога боку, вядома, сам факт зьяўленьня гэтай пастановы і ўвогуле ўся гэтая гісторыя з пастановай і адменай - яна шмат сьведчыць пра ўзровень падрыхтоўкі нарматыўна-прававых актаў у нашай краіне і пра тое, наколькі ўсё гэта “ўручную” кіруецца, наколькі ўсё вісіць на валаску.
Цыганкоў: У той або іншай форме з крытыкай пастановы яшчэ сёньня ўдзень выступілі і памочнік прэзыдэнта Беларусі Ткачоў, і намесьнік старшыні Нацбанку Калавур. Ці можна ў сувязі з гэтым сказаць, што ўнутры ўлады назіраюцца пэўныя рознагалосьсі, прынамсі ў эканамічных пытаньнях? Як мяркуюць аналітыкі, Нацбанк і адміністрацыя прэзыдэнта больш лібэральныя ў эканамічных пытаньнях, а ўрад трымаецца старых падыходаў. І калі гэта так - ці не павінна гэта лягічна скончыцца пэўнымі адстаўкамі ва ўрадзе? Ці для Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ня час кагосьці звальняць?
Чавусаў: Спрэчкі паміж дзяржаўнымі службоўцамі, асабліва ў эканамічных пытаньнях - звычайная справа ў любой дэмакратычнай дзяржаве. Вядома, у дадзеным выпадку ўрад прадэманстраваў свой непрыгожы непрафэсіяналізм. І, вядома, урад, які прымае такія пастановы, заслугоўвае адстаўкі. Што да таго, наколькі іншыя структуры больш прафэсійныя... Справа ў тым, што ў Беларусі склалася такая сыстэма, калі ўрад - гэта ў простым сэнсе не палітычны орган. Гэта орган-выканаўца, але не законаў, а загадаў, якія паступаюць, напрыклад, з адміністрацыі прэзыдэнта. І гэта наклала свой адбітак на людзей, які там працуюць. Іншыя органы, якія вырашаюць эканамічныя задачы, такія як Нацбанк, напэўна, больш прафэсійныя, бо яны працуюць з рэальнымі эканамічнымі задачамі, а не з выкананьнем прагнозных паказьнікаў.
Цыганкоў: Кароткі палітычны прагноз: да прэзыдэнцкіх выбараў застаецца паўтара года - калі прэзыдэнт павінен звольніць урад? Калі б яму было выгадней гэта зрабіць?
Чавусаў: Натуральна, што сп. Сідорскі хутчэй за ўсё не вінаваты ў гэтай гісторыі. Вінаватая сама сыстэма. Што да таго, ці прыйшоў час прынесьці на алтар сп. Сідорскага, то я думаю, што гэтая гісторыя ня будзе такой нагодай. Яму гэта прыпомняць, але пазьней, калі сапраўды прыйдзе час для адстаўкі. Пакуль што наш “доўгайграюшчы” прэм'ер хутчэй за ўсё застанецца на пасадзе і хутчэй за ўсё застанецца нават да часу прэзыдэнцкіх выбараў. Не такая вялікая вага такога папулісцкага жэсту, як адстаўка ўраду, цяпер, у пэрыяд крызісу. Значна больш ачкоў надасьць дзейнаму рэжыму дэманстрацыя таго, што ў нас ўсё ж такі стабільнасьць, і ўрад трымаецца - гэта было б больш карысным.