Гарадзенскі журналіст Ігар Банцар, галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie”, атрымаў папярэджаньне ад пракуратуры Гродзенскай вобласьці.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры, прычынай гэтаму стаў той факт, што пэрыядычныя выданьні “Magazyn Polski na uchodzstwie” і “Głos znad Niemna na uchodzstwie” распаўсюджваюцца нелегальна, зь неафіцыйнымі выхаднымі зьвесткамі. У выпадку паўторнага парушэньня журналіст можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.
Сам Банцар лічыць дзеяньні пракуратуры “палітычным актам”. Паводле яго меркаваньня, улады “спрабуюць прычапіцца” да згаданых выданьняў і асабіста да яго, як да кіраўніка: “Газэты выдаюцца даўно, і раптам пракуратура выявіла парушэньні закона. Гэтыя прэтэнзіі я лічу проста сьмешнымі. Да таго ж не сакрэт, што ў Горадні востра стаіць пытаньне з палякамі”.
Адзіным лягічным тлумачэньнем дзеяньняў пракуратуры, лічыць Банцар, можа быць тое, што ў апошнім нумары “Magazyn Polski na uchodzstwie” апублікаваны матэрыял пра асабістае жыцьцё Аляксандра Лукашэнкі, а на вокладцы — каляж з фота прэзыдэнта і яго малодшага сына.
Польскамоўныя “Magazyn Polski na uchodzstwie” і “Głos znad Niemna na uchodzstwie” разьлічаны на сябраў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі. Наклад пэрыядычных выданьняў — 2 тысячы асобнікаў штомесяц, распаўсюджваюцца яны па розных рэгіёнах Беларусі.