Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчучын: міліцыя сканфіскавала польскамоўныя выданьні


Актывістаў Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча, Ігара Банцара, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута пратрымалі ў шчучынскім пастарунку тры гадзіны і адпусьцілі.

Міліцыянты забралі ў іх газэту “Glos znad Niemna na uchodzstwie” і часопіс “Magazyn Polski”, што выдаюцца Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Складзены пратакол ад канфіскацыі. Міліцыянты сказалі, што затрыманы актывісты былі таму, што паступіла інфармацыя аб тым, што яны вязуць нібыта антыдзяржаўныя выданьні. Цяпер экспэртызу газэты і часопіса будзе рабіць аддзел ідэалёгіі Шчучынскага райвыканкаму, пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут. Ён таксама зазначыў: міліцыянты імкнуліся перашкодзіць ім трапіць у Івянец на сход сваіх прыхільнікаў.

Спадар Пачобут мяркуе, што ўлады пачалі аказваць ціск на паплечнікаў Борыс, каб схіліць іх да ўдзелу ў верасьнёўскім зьезьдзе афіцыйнага саюзу палякаў на чале з Юзафам Лучнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG