Сам Банцар ня ведае дакладна зь якой прычыны. Ён нават патэлефанаваў у пракуратуру, каб даведацца, але там нічога не адказалі.
У чэрвені супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 70 асобнікаў часопіса ў актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжэлікай Борыс.
У гэтым нумары часопіса на вокладцы быў зьмешчаны калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў выглядзе расейскага цара Аляксандра ІІІ.