Гэтыя дадзеныя ён прывёў на пасяджэньні Савету міністраў у адказ на абяцаньне першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі, што па выніках 2009 году аб'ём прамысловай вытворчасьці ў цэлым будзе адпавядаць паказчыкам 2008 году.
У першым паўгодзьдзі аб'ём прамысловай вытворчасьці скараціўся на 3,6%. Па выніках году ўрад чакае 99—100% да леташняга ўзроўню.
Паводле Ўладзімера Сямашкі, да канца году чакаецца зьмяншэньне складзкіх запасаў да 75% сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасьці. На 1 ліпеня 2009 году адпаведная лічба складала 94,6%.
Сяргей Ткачоў назваў прагноз Уладзімера Сямашкі занадта аптымістычным.
Паводле спадара Сямашкі, асноўная прычына падзеньня аб'ёмаў прамысловай вытворчасьці — няўдалая праца валаўтваральных прадпрыемстваў, якая прывяла да затаварваньня складоў. Стагнацыю выклікала перадусім рэзкае зьмяншэньне продажаў у Расею.
Да прыкладу, МАЗ у 2008 годзе прадаў у Расею 12 тысячаў грузавых аўтамабіляў, а ў I паўгодзьдзі толькі 786 штук. МТЗ рэалізаваў у Расею ў мінулым годзе 25,9 тысячаў трактароў, у I паўгодзьдзі гэтага года - толькі 6 тысячаў.