"Са жніўня мы пачнём гасіць тую розьніцу ў $252 млн, якая ўтварылася… У наступным месяцы мы заплацім 100% (кошту за газ - Інтэрфакс) і $50 мільёнаў з розьніцы", - паведаміў журналістам першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Ён нагадаў, што Беларусь разьлічылася за пастаўлены ў чэрвені газ, зыходзячы з кошту $150 за 1 тысячу кубічных мэтраў. "Мы усё зробім, што абяцалі", - падкрэсьліў чыноўнік.