Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыніч: “Расея ня будзе разьменьваць трубу на каўбасу”


Міхаіл Марыніч
Міхаіл Марыніч
Беларускі бок афіцыйна паведаміў: пампаваньне дызэльнага паліва расейскай кампаніяй “Захад-Транснафтапрадукт” на беларускім участку трубаправоду “Унеча — Вэнтспілс” адновіцца 23 ліпеня а 23-й гадзіне. Якім чынам Масква змагла прымусіць Менск так хутка разблякаваць трубаправод? З гэтым пытаньнем наш менскі карэспандэнт Уладзімер Глод зьвярнуўся да экспэртаў у абедзьвюх сталіцах.

Міхаіл Марыніч, былы міністар зьнешніх эканамічных сувязяў, лічыць, што пераломным у гэтай гісторыі стала тэлефонная размова двух віцэ-прэм’ераў: расейскага — Ігара Сечына і беларускага — Уладзімера Сямашкі:

“Сечын проста папярэдзіў: канчайце з глупствамі. Бо ня будзе Сечын упрошваць: давайце разьмяняем каўбасу на трубу. Ня пойдзе так. Ён гэтага нават і дапусьціць ня можа. Сечын папярэдзіў: вы гуляеце з агнём, прапаную ўсё-ткі спыніцца.

А калі Беларусь будзе працягваць, то, мабыць, Сечын сказаў так: тады канчаткова сапсуем дачыненьні”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG