Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь едуць гастарбайтэры з Эўропы і Амэрыкі


Пра гэта заявіў журналістам адзін з кіраўнікоў Упраўленьня зьнешняй працоўнай міграцыі Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі беларускага МУС Аляксандар Татура.

Паводле ягоных слоў, колькасьць замежных грамадзянаў, якія ўладкоўваюцца ў Беларусі на працу, у параўнаньні зь мінулым годам павялічылася амаль удвая. Толькі за апошнія шэсьць месяцаў у адной беларускай сталіцы замежнікі — пераважна грамадзяне Ўкраіны, Літвы, Польшчы, а таксама Вялікай Брытаніі і ЗША — атрымалі каля 4,5 тысяч дазволаў на працу. Размова ідзе пра такія галіны, як грамадзкае харчаваньне, будоўля, маркетынг, мэнэджмэнт.

Паводле Аляксандра Татуры, адначасна скарацілася колькасьць беларускіх гастарбайтэраў, якія выяжджаюць на заробкі за мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG