Адвакат Павал Сапелка сёньня бачыўся ў ізалятары з Мікалаем Аўтуховічам і пасьля сустрэчы заявіў, што з заўтрашняга дня вязень спыняе галадоўку, якая цягнулася 91 дзень.
Вось што Павал Сапелка распавёў “Свабодзе” пасьля выхаду з ізалятару ад Аўтуховіча.
“Ён прычытаў зварот да сябе адносна галадоўкі ў „Народнай волі“, падзякаваў ўсім, хто яго падтрымліваў, хто не застаўся абыякавым да ягонай барацьбы, у тым ліку прыслухаўся і да майго меркаваньня і вырашыў спыніцца за заўтрашняга дня. Ён будзе рыхтаваць сябе да таго, каб абараняцца ў судзе. А як зьявіцца магчымасьць, ён мае намер зьвярнуцца зь лістом, у якім раскажа пра прычыны спыненьня галадоўкі больш падрабязна”.
Аўтуховіч маральна не зламаны, адзначае адвакат Павал Сапелка. Што да фізычнага стану Аўтуховіча, то адвакат ацаніў яго як амаль крытычны. Аўтуховіч рухаўся праз апошнія намаганьні волі, кажа Сапелка:
“Ва ўсякім разе на прагулкі ён ужо не хадзіў, у лазьню не хадзіў, любыя фізычныя намаганьні былі для яго ўжо амаль немагчымыя. Вельмі слабы, выглядае яшчэ горш”.
Адвакат мяркуе, што выхад Аўтуховіча з галадоўкі будзе такім жа працяглым, як і сама галадоўка:
“Некалькі дзён ён будзе ўжываць разбаўлены сок, потым будзе павялічваць яго канцэнтрацыю, потым будзе есьці цёртую садавіну, пры гэтым сачыць, каб запрацаваў страўнік.”
Паводле зьвестак адваката, Аўтуховічу паабяцалі пакуль не вяртаць яго ў агульную камэру.
Што да самой справы Аўтуховіча, Павал Сапелка сказаў, што апошнім часам ніякіх сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам не праводзілася. Адвакат не бярэцца прадказаць, ці будзе падоўжанае сьледзтва яшчэ не месяц.
“Калі сьледчыя гэтак лічаць, тады…Але ня ведаю. Прыйдзе час суду і будзе зразумела, дарэмна ці не быў пад вартай Мікалай Аўтуховіч”.
Сёньня быў 91 дзень галадоўкі Мікалая Аутуховіча, які патрабуе перадачы ягонай справы ў суд, альбо вызваленьня пад падпіску пра нявыезд.