“Магчыма, каб прыняць рашэньне, ён чакае адваката. Учора не дачакаўся, магчыма, будзе сёньня. Пачуваецца ён па-ранейшаму”, -- паведаміла лекарка на прыёме для сваякоў вязьняў “Валадаркі”.
Сёньня ідзе 91 дзень галадоўкі Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і, паводле некаторых зьвестак, падазраюць у падрыхтоўкі да тэрарызму. Ваўкавыскі прадпрымальнік пратэстуе супроць перасьледу і дамагаецца тэрміновай перадачы справы ў суд, альбо вызваленьня пад падпіску пра нявыезд.