Лінкі ўнівэрсальнага доступу

”Царская ўлада не прызнавала беларусаў за нацыю”


Ачольніца Расейскага імпэратарскага дома княгіня Марыя Раманава наведае Гомельскую вобласьць. Доктар гістарычных навук Захар Шыбека выказаўся пра ролю Раманавых у гісторыі Беларусі.


“Дынастыя Раманавых урэшце зрабіла Расеі тое, што мы маем зараз. Яна знаходзіцца пад вялікім уплывам азіяцкіх традыцый. І толькі недзе ў 19-м стагодзьдзі пачалася крыху вэстэрнізацыя, калі дом Раманавых зьвязаўся з манархічнымі сем’ямі Нямеччыны. Але сутнасьць азіяцкай дэспатычнасьці не памянялася.

Беларусь пад царом разглядалася як калёнія, і таму прымаць былых калянізатараў пышна і ўрачыста не выпадае. Іншая справа, калі гэта прыватны візыт.

Царская ўлада не прызнавала беларусаў за нацыю. І быў такі расейскі агульнапалітычны праект — стварыць расейскую нацыю з трох галінаў: велікарусаў, маларусаў і беларусаў. Гэта было асноўным пастулятам нацыянальнай палітыкі. І таму цягам усёй царскай Расеі не было адчынена ніводнай афіцыйнай беларускай школы. І беларуская мова прызнавалася толькі як дыялект расейскай. І права нацый на самавызначэньне проста не прызнавалася. Беларусаў лічылі расейскім племенем, дый усё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG