Сёньня новаабраныя дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту на сваёй першай сэсіі ў Страсбуры выбралі былога польскага прэм’ер-міністра Ежы Бузэка сваім старшынём.
Кандыдатуру Бузэка падрымалі 555 дэпутатаў зь ліку 713, якія прынялі ўдзел у галасаваньні (у Эўрапарлямэнце 736 мандатаў). Бузэк — першы прадстаўнік краіны з былога камуністычнага блёку, які будзе кіраваць Эўрапарлямэнтам. Ягоная кадэнцыя на пасадзе старшыні патрывае 2,5 гады.
Пасьля выбару Бузэк сказаў журналістам:
"У вялікіх пытаньнях мы павінны быць вартавымі дэмакратыі. У надзённых пытаньнях жыхары Эўропы чакаюць ад нас, палітыкаў, што мы выведзем іх з крызісу. Мы павінны неадкладна гэтым заняцца. Людзі хочуць мець працу. Пытаньне працаўладкаваньня — гэта наша асноўнае заданьне".
Ежы Бузэк неаднаразова выступаў у падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі і выказваў перакананьне, што лёс Беларусі павінен быць зьвязаны з Эўропай.
У траўні 2005 году Ежы Бузэк сказаў нашаму радыё, што ён ня мае сумневаў, што Беларусь у будучыні будзе сябрам Эўрапейскага Зьвязу:
"Так. Гэта абсалютна відавочна, бо такі ёсьць натуральны ход падзеяў. Гэта будзе магчыма, калі Беларусь выканае акрэсьленыя ўмовы, а галоўная з гэтых умоваў, гэта – дэмакратычны лад у краіне. Бо ў мінулым менавіта аўтарытарныя, далёкія ад дэмакратыі ўрады пачыналі войны, былі спраўцамі пакутаў і сьмерці мільёнаў людзей. Так было ў фашысцкай Нямеччыне і камуністычным Савецкім Саюзе. Гэта найгоршыя сыстэмы. Чым бліжэй мы знаходзімся да дэмакратыі, тым прасьцей пазьбегнуць войнаў, узаемнай нянавісьці і размаўляць пра самыя розныя праблемы, у тым ліку і абмяркоўваць супярэчлівыя гістарычныя пытаньні. Але дзеля гэтага грамадзяне павінны быць вольнымі і самастойна вырашаць свой лёс".
У красавіку 2006 году Ежы Бузэк выказаў падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, уваходзячы ў склад назіральнай рады Беларускага дэмакратычнага фонду салідарнасьці, які ўзьнік у Брусэлі. Пры гэтай нагодзе ён сказаў нашаму радыё:
"Людзі, якія церпяць ад перасьледу ў такіх краінах, як сёньняшняя Беларусь, павінны быць упэўненыя ў тым, што ўся Эўропа, сьвет, памятаюць пра іх. Я памятаю, як у 70-я і 80-я гады для нас былі важныя сыгналы зь Нямеччыны, ЗША, Францыі, што пра нашу барацьбу ведаюць, сыгналы падтрымкі. У тым ліку дзякуючы і гэтаму мы змаглі перамагчы камуністычны рэжым."
Кандыдатуру Бузэка падрымалі 555 дэпутатаў зь ліку 713, якія прынялі ўдзел у галасаваньні (у Эўрапарлямэнце 736 мандатаў). Бузэк — першы прадстаўнік краіны з былога камуністычнага блёку, які будзе кіраваць Эўрапарлямэнтам. Ягоная кадэнцыя на пасадзе старшыні патрывае 2,5 гады.
Пасьля выбару Бузэк сказаў журналістам:
"У вялікіх пытаньнях мы павінны быць вартавымі дэмакратыі. У надзённых пытаньнях жыхары Эўропы чакаюць ад нас, палітыкаў, што мы выведзем іх з крызісу. Мы павінны неадкладна гэтым заняцца. Людзі хочуць мець працу. Пытаньне працаўладкаваньня — гэта наша асноўнае заданьне".
Ежы Бузэк неаднаразова выступаў у падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі і выказваў перакананьне, што лёс Беларусі павінен быць зьвязаны з Эўропай.
У траўні 2005 году Ежы Бузэк сказаў нашаму радыё, што ён ня мае сумневаў, што Беларусь у будучыні будзе сябрам Эўрапейскага Зьвязу:
"Так. Гэта абсалютна відавочна, бо такі ёсьць натуральны ход падзеяў. Гэта будзе магчыма, калі Беларусь выканае акрэсьленыя ўмовы, а галоўная з гэтых умоваў, гэта – дэмакратычны лад у краіне. Бо ў мінулым менавіта аўтарытарныя, далёкія ад дэмакратыі ўрады пачыналі войны, былі спраўцамі пакутаў і сьмерці мільёнаў людзей. Так было ў фашысцкай Нямеччыне і камуністычным Савецкім Саюзе. Гэта найгоршыя сыстэмы. Чым бліжэй мы знаходзімся да дэмакратыі, тым прасьцей пазьбегнуць войнаў, узаемнай нянавісьці і размаўляць пра самыя розныя праблемы, у тым ліку і абмяркоўваць супярэчлівыя гістарычныя пытаньні. Але дзеля гэтага грамадзяне павінны быць вольнымі і самастойна вырашаць свой лёс".
"Людзі, якія церпяць ад перасьледу ў такіх краінах, як сёньняшняя Беларусь, павінны быць упэўненыя ў тым, што ўся Эўропа, сьвет, памятаюць пра іх
"Людзі, якія церпяць ад перасьледу ў такіх краінах, як сёньняшняя Беларусь, павінны быць упэўненыя ў тым, што ўся Эўропа, сьвет, памятаюць пра іх. Я памятаю, як у 70-я і 80-я гады для нас былі важныя сыгналы зь Нямеччыны, ЗША, Францыі, што пра нашу барацьбу ведаюць, сыгналы падтрымкі. У тым ліку дзякуючы і гэтаму мы змаглі перамагчы камуністычны рэжым."
Ежы Бузэку 69 гадоў. Ён быў дзеячам “Салідарнасьці” ў камуністычнай Польшчы, кіраваў польскім урадам у 1997-2001 гг. У 2004 годзе яго першы раз выбралі дэпутатам Эўрапарлямэнту; ён тады атрымаў рэкордную колькасьць галасоў у Польшчы — 173 тысячы. У 2009 годзе ён зноў быў выбраны эўрадэпутатам з рэкорднай колькасьцю галасоў, якая гэтым разам перасягнула 393 тысячы. Бузэк нарадзіўся 3 ліпеня 1940 г. у Сьмілавіцах пад Цешынам у Чэхіі, дзе жыве польская меншасьць.У адрозненне ад большасці палякаў, ён пратэстант-лютэранін.