У Радзе Эўропы патрабуюць доўгатэрміновы плян кіраваньня Белавескай пушчай. Гэты дакумэнт ахоплівае ўсю яе будучыню.
Як тлумачыць Валеры Дранчук – аўтар кнігі “Белавеская пушча. Рэзалюцыя SOS”, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “TERRA-Канвэнцыя”, гэта ня прыхамаць эўрапейскіх чыноўнікаў. Калі ў іх ёсьць на руках такі дакумэнт, дык яны могуць прыехаць зь ім у Беларусь і праверыць, што канкрэтна выканана, а што – не.
Спадар Дранчук лічыць, што ўлады наўмысна зацягнулі з падрыхтоўкай найважнейшага дакумэнту:
“Гэта якраз вельмі істотная іх віна. І зялёныя беларускія, і прадстаўнікі Рады Эўропы, і іншыя ўжо даўно патрабуюць – ну, пакажыце, пакажыце, свае карты, пакажыце, што вы будзеце рабіць у Белавескай пушчы. Гэтага пляну няма. І для ўладаў выгадна яго ня мець. Яны ж апошнія 10 гадоў толькі высякаюць пушчу. Запаведнасьці ў Белавескай пушчы няма”. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя даручыла падрыхтаваць доўгатэрміновы плян Інстытуту заалёгіі Нацыянальнай акадэміі навук. Дырэктар інстытуту, доктар біялягічных навук Міхаіл Нікіфараў у размове з нашым радыё сказаў, што за гэтую працу яго падначаленыя ўзяліся толькі некалькі месяцаў таму:
“Пакуль заключылі дамову ды іншае. Але праца пачалася. І яна сур’ёзна прасоўваецца. І завяршаецца падрыхтоўка гэтага пляну кіраваньня на наступны год. Фактычна, кошт пытаньня – адзін год”.
У Страсбуры вырашылі ўвесну наступнага году накіраваць у Белавескую пушчу групу экспэртаў, якія зробяць свае высновы. А беларускія чыноўнікі абяцаюць у 2008-м годзе падрыхтаваць плян кіраваньня пушчай.
Ці застанецца ў Белавескай пушчы Дыплём Рады Эўропы?, 26.11.2007