Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін вылет самалёта каштуе як новая машына


Жыхар Менску выказаў "Свабодзе” сваё абурэньне трэніроўкамі баявой авіяцыі да параду 3 ліпеня над горадам.

“Я жыву ў раёне старога праспэкта Машэрава. Не магу ні спаць ні есьці. У паветры кружляюць нейкія “мэссэры”. “Свабода”, падлічыце, калі ласка, колькі каштуе нам, падаткаплатнікам, вылет аднаго баявога самалёта”.

Для разьліку кошту вылету самалёта існуюць адмысловыя інструкцыі і навуковыя дасьледаваньні.

Службовыя інструкцыі засакрэчаныя. Але адмыслоўцы патлумачылі “Свабодзе”, што ў сярэднім адзін вылет баявога самалёта савецкай вытворчасьці каштуе каля 20 тысяч даляраў – столькі ж, колькі новы аўтамабіль сярэдняга клясу.

У кошт уваходзіць ня толькі цана паліва, але і абслугоўваньне паветранай прасторы, навігацыя, амартызацыя самалёта, аэрадромаў, заробак пілётаў і тэхнічнага пэрсаналу. І гэта далёка ня ўсё.

Апрача таго чытачу можа быць цікава даведацца, што паводле службовых інструкцыяў Мінабароны ўсталяваныя зоны, пралёт самалётаў над якімі забаронены. Горад Менск цалкам уваходзіць у такую зону. Палёты над Менскам магчымыя толькі ў выключных выпадках паводле адмысловага дазволу. Падрыхтоўка да параду, відаць, зьяўляецца такім выключэньнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG