Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Палаце прадстаўнікоў намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Мікалай Лузгін.
“Папярэдне дата паседжаньня называлася 29 чэрвеня, аднак канчатковай інфармацыі пра гэта я пакуль ня ведаю. Беларусі бок спадзяецца на станоўчае рашэньне рады дырэктараў. Нібыта ўсё нармальна. Беларусьсю ўсе ўмовы выконваюцца, валютны калідор мы пашырылі”.
Нагадаем, МВФ абяцаў на пачатку гэтага году выдзеліць Беларусі 2,46 млрд даляраў пад праграму эканамічных рэформаў. Першы транш у памеры 788 млн паступіў 14 студзеня, а астатнія сродкі будуць пералічвацца ў залежнасьці ад штоквартальных справаздач ураду Беларусі.