Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня 1000 кубамэтраў газу будзе каштаваць 115 даляраў


Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.

Паводле Сямашкі, зьніжэньне цаны зьвязана з кантрактнымі ўмовамі, згодна зь якімі кошт газу ўвязваецца з цэнамі на нафту. Калі да канца году кошт нафты будзе складаць 70 даляраў за барэль, то пачынаючы з 1 студзеня 2010 году газ для Беларусі будзе каштаваць 166 даляраў за тысячу кубоў.

У першым квартале Беларусь мела плаціць за газ 210,3 даляра за тысячу кубамэтраў, а рэальна плаціла зыходзячы зь сярэднегадавой цаны – 150 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Сямашка прызнаў, што ў сувязі з аплатай па сярэднегадавой цане газу Беларусь мае перад Расеяй доўг у памеры 234,1 мільёна даляраў, і ён будзе аплачвацца са жніўня па лістапад.

Між тым дапаўненьне да кантракту з “Газпромам” аб пераходзе на аплату газу па сярэднегадавой цане дагэтуль не падпісанае ў Маскве, хаця яго праект быў накіраваны яшчэ ў сакавіку.

На гэты момант ёсьць толькі вусная дамоўленасьць прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі на гэты конт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG