Э.Зэльцэр адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі і больш за месяц чакае пасяджэньня камісіі па амністыі.
“Мы праверым, чаму зацягваецца разгляд справы”, — сказаў Рыгор Васілевіч.
Таксама генпракурор Беларусі зьвярнуў увагу на шэраг карупцыйных спраў сярод высокага чынавенства. Паводле Рыгора Васілевіча, асаблівай увагі вартыя справы пра карупцыю ў сыстэме Міністэрства энэргетыкі, Міністэрства прамысловасьці, а таксама пры разьмеркаваньні зямельных участкаў пад Менскам.