У прыёмнай Менгарсуду адмовіліся злучыць карэспандэнта “Свабоды” са старшынём суду Ўладзімерам Пуцылам. Слухаўку перадалі памочніку старшыні суду Кацярыне Нарэйцы, якая сказала “Свабодзе”:
“Мне вядома, што такая даведка рыхтуецца, а больш ніякіх камэнтароў даць не магу”.
8 чэрвеня амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр, якога ўтрымліваюць у магілёўскай калёніі № 15, абвясьціў галадоўку. Зэльцэр спрабуе прыцягнуць увагу да таго, што ягоная амністыя затрымліваецца, бо няма даведкі зь Менгарсуду. Гэтая даведка павінна пацьвердзіць, што за ім ня лічыцца некампэнсаваных стратаў. Адвакат Зьміцер Гарачка, які паведаміў пра рашэньне Эмануіла Зэльцэра, кажа, што даведку ў калёніі чакаюць болей за 2 тыдні, а безь яе разглядаць дакумэнты на амністыю Эмануіла Зэльцэра немагчыма.
“Улічваючы хранічныя захворваньні Зэльцэра, галадоўка можа мець вельмі дрэнныя наступствы для ягонага здароўя”, — мяркуе Зьміцер Гарачка.
Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году і празь 5 месяцаў асуджаны на 3 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы і падробцы дакумэнтаў. Асуджаная разам з Зэльцэрам ягоная сакратарка Ўладлена Функ (Брускова), якая атрымала год турмы, у сакавіку выйшла на волю.