Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр сустрэнецца з Лукашэнкам


Камісар па зьнешніх сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Бэніта Ферэра-Вальднэр наведвае Беларусь, каб падтрымаць наступныя крокі па дэмакратызацыі.


Як паведаміла прэсавая служба Эўразьвязу, Бэніта Ферэра-Вальднэр прыедзе ў Беларусь 22 чэрвеня з афіцыйным візытам. Яна сустрэнецца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Галоўнымі тэмамі для абмеркаваньня будуць сытуацыя ў Беларусі і напрамкі, па якіх могуць разьвівацца адносіны між Беларусьсю і ЭЗ, калі ўлады прымуць далейшыя пазытыўныя меры ў дачыненьні да дэмакратычных свабодаў, правоў чалавека, павагі незалежных СМІ.
Ўсходняе партнэрства і пэрспэктыва актыўнага ўцягненьня ў яго Беларусі, асабліва на шматбаковай аснове, таксама будуць фігураваць у парадку дня. Падчас свайго візыту ў Менск, камісар Фэрэра-Вальднэр таксама абвесьціць пра выдзяленьне 10 мільёнаў эўра на паляпшэньне бясьпекі і якасьці прадуктаў харчаваньня ў Беларусі.

Перад ад’ездам у Мінск камісар Фэрэра-Вальднэр заявіла:

"Беларусь зрабіла крокі ў правільным накірунку, і мы прызналі гэта, запрасіўшы Беларусь да ўдзелу ва Ўсходнім партнэрстве. Гэта важны крок наперад у нашых адносінах. Аднак, каб нашы стасункі пашыраліся, мы павінны бачыць далейшыя рухі па разьвіцьцю дэмакратычных свабодаў, напрыклад магчымасьці для грамадзянскай супольнасьці працаваць і сустракацца без страху зазнаць уціск ці арышт, а таксама дазвол для мясцовых і замежных журналістаў рабіць іх працу свабодна і распаўсюджваць прадукт сваёй працы без абмежаваньняў. Калі мы ўбачым пераканаўчы прагрэс такога кшталту, Эўразьвяз будзе мець шмат чаго прапанаваць Беларусі ў розных галінах, якія прадстаўляюць узаемную зацікаўленасьць. Далейшыя нашы стасункі будуць залежыць ад таго, які выбар зробіць Беларусь".

У кастрычніку 2008 году ЭЗ прыпыніў на шэсьць месяцаў дзеяньне візавых санкцый супраць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, уключна з А. Лукашэнкам, а ў сакавіку прадоўжыў гэты тэрмін да канца 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG