Падчас аднадзённага візыту яна правядзе сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.
Бэніта Фэрэра-Вальднэр мяркуе сустрэцца 22 чэрвеня з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.
Мэта візыту – абмеркаваньне найбліжэйшага супрацоўніцтва зь Беларусьсью, паведамілі "Свабодзе" ў прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Беларусі.
Раней спадарыня Фэрэра-Вальднэр плянавала прыехаць у Менск 12 сакавіка, сустрэцца з А.Лукашэнкам, зь міністрам замежных спраў С.Мартынавым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйнымі палітыкамі ды зрабіць публічны выступ у гатэлі “Эўропа”. Аднак МЗС Беларусі паведаміла, што візыт пераносіцца на сярэдзіну красавіка. Але і ў красавіку ён быў адкладзены.