Дашчынскі: “Яшчэ сёньня раніцай пазыцыя расейскага боку была непрымірымай. Аднак раптам увечары той жа „Роспотребнадзор“ пайшоў на саступкі. Чаму так рэзка памянялася сытуацыя?Ці будзе працяг у малочнай вайны?”
Сержановіч: “Палітычны націск Беларусі быў настолькі моцны і нечаканы для расейскага боку, што Расея проста была вымушана пайсьці на тое, каб пусьціць малочную прадукцыю. Пры гэтым Анішчанка, які забараніў беларускую прадукцыю і казаў, што ня пусьціць яе, цяпер без аніякага амаль тлумачэньня сказаў, што ад чацьвярга яна будзе завозіцца ў Расею. Зразумела, што гэта чыста палітычны момант. Можна прагназаваць, што найбліжэйшым часам ня ўся прадукцыя адразу пойдзе ў Расею. Магчыма, заўтра таксама зьявяцца нейкія ўмовы. Напрыклад, асобныя прадпрыемствы будуць працаваць на Расею, іншыя ж будуць чакаць, пакуль ім выдадуць дазволы. Магчымы і такі варыянт, што паміж беларускім і расейскім бокам былі заключаны нейкія асаблівыя пагадненьні, пра якія пакуль што невядома.
Я думаю, цяперашняя дамова зьяўляецца часовай. Проста абодва бакі бяруць час, каб падумаць, узважыць свае пазыцыі, каб выпрацаваць стратэгію на перамовы. Бо тое, што адбывалася мінулыя два тыдні, мела цалкам стыхійны характар: адзін заявіў тое, іншы зрэагаваў так…Бакі ня ведалі якім чынам сябе адэкватна паводзіць. І вось цяперашняя дамова — гэта спроба ўзяць тайм-аўт у канфлікце, каб зразумець як дзейнічаць далей. Беларусь будзе думаць у якім накірунку далей рухацца. Расейскі бок будзе думаць ці патрэбны Расеі такі партнэр як Беларусь“.
Дашчынскі: “Беларускі бок у адказ на малочную вайну вырашыў увесьці мытны кантроль на мяжы з Расеяй. Гэта падавалася як сымэтрычны адказ. І гэтак жа раптоўна гэты кантроль быў адменены. Відавочна, што адбываўся нейкі гандаль паміж афіцыйным Менскам і Масквой, магчыма, як вы кажаце, былі заключаныя нейкія асаблівыя пагадненьні…”
Сержановіч: “Гэты шантаж зь беларускага боку, як закрыцьцё межаў, адыграў выключную ролю ў вырашэньні канфлікту.Расейцы спалохаліся скарачэньня таварнага трафіку з Эўропы ў Расею і назад. Бо Беларусь, у прынцыпе, была адзінай краінай, якая ўваходзіла ў калідор з больш ці менш прымальнымі ўмовамі грузаабароту. Бо існавала адна мяжа — на заходняй мяжы Беларусі. А пасьля таго як Беларусь нібыта паставіла мытнікаў на пункты кантролю, то фактычна зьявілася другая мяжа, якая магла б уплываць на час перасячэньня таварамі мяжы і тэрыторыі Беларусі ў цэлым.
Па другое, таварныя плыні маглі пераарыентавацца на іншыя маршруты. А некаторыя кампаніі маглі наогул спыніць пастаўкі прадукцыі ў Расею. Стварэньне новай мяжы магло паўплываць на транспартныя выдаткі кампаній, урэшце, на сабекошт прадукцыі. І расейскія спажыўцы праз гэту мяжу маглі б плаціць значна больш, што ва ўмовах крызісу складана“.
Дашчынскі: “Але менавіта сёньня зьявілася інфармацыя пра тое, што „Газпром“ запатрабаваў ад „Белтрансгазу“ пагасіць запазычанасьць за пастаўлены газ у студзені-красавіку ў суме больш як 230 мільёнаў даляраў. І да 23 чэрвеня Беларусь павінна ў поўным аб’ёме аплаціць пастаўкі газу ў траўні гэтага году. А Дзьмітрый Мядзьведзеў казаў якраз пра мяса-малочную гістэрыю з боку Менску. Значыць, пасьля малака пачнецца барацьба за газ і мяса?”
Сержановіч: “Гэты канфлікт з Расеяй найперш палітычны. І прэтэнзіі з боку “Газпрому” трэба трактаваць менавіта як палітычны працяг малочнага канфлікту.
Ну, а што да мяса, то яно не зьяўляецца настолькі вялікім сэгмэнтам экспарту, як малочная прадукцыя. Хаця для беларускай мясаперапрацоўкі, калі ўзьнікнуць гэтыя праблемы, гэта будзе таксама вельмі цяжка. Мясаперапрацоўчыя заводы апошнім часам і так працавалі ў даволі напружаным рэжыме з пункту гледжаньня паставак у Расею, бо “Россельхознадзор” папераменна забараняў пастаўку мясных прадуктаў з розных заводаў. Таму для беларускай мясной галіны гэта будзе істотна з пункту гледзішча фінансавых стратаў. Усе галіны, пачынаючы ад машынабудаваньня, гэта можа закрануць, калі гэты канфлікт будзе працягвацца”.
Сержановіч: “Палітычны націск Беларусі быў настолькі моцны і нечаканы для расейскага боку, што Расея проста была вымушана пайсьці на тое, каб пусьціць малочную прадукцыю. Пры гэтым Анішчанка, які забараніў беларускую прадукцыю і казаў, што ня пусьціць яе, цяпер без аніякага амаль тлумачэньня сказаў, што ад чацьвярга яна будзе завозіцца ў Расею. Зразумела, што гэта чыста палітычны момант. Можна прагназаваць, што найбліжэйшым часам ня ўся прадукцыя адразу пойдзе ў Расею. Магчыма, заўтра таксама зьявяцца нейкія ўмовы. Напрыклад, асобныя прадпрыемствы будуць працаваць на Расею, іншыя ж будуць чакаць, пакуль ім выдадуць дазволы. Магчымы і такі варыянт, што паміж беларускім і расейскім бокам былі заключаны нейкія асаблівыя пагадненьні, пра якія пакуль што невядома.
Я думаю, цяперашняя дамова зьяўляецца часовай. Проста абодва бакі бяруць час, каб падумаць, узважыць свае пазыцыі, каб выпрацаваць стратэгію на перамовы. Бо тое, што адбывалася мінулыя два тыдні, мела цалкам стыхійны характар: адзін заявіў тое, іншы зрэагаваў так…Бакі ня ведалі якім чынам сябе адэкватна паводзіць. І вось цяперашняя дамова — гэта спроба ўзяць тайм-аўт у канфлікце, каб зразумець як дзейнічаць далей. Беларусь будзе думаць у якім накірунку далей рухацца. Расейскі бок будзе думаць ці патрэбны Расеі такі партнэр як Беларусь“.
Дашчынскі: “Беларускі бок у адказ на малочную вайну вырашыў увесьці мытны кантроль на мяжы з Расеяй. Гэта падавалася як сымэтрычны адказ. І гэтак жа раптоўна гэты кантроль быў адменены. Відавочна, што адбываўся нейкі гандаль паміж афіцыйным Менскам і Масквой, магчыма, як вы кажаце, былі заключаныя нейкія асаблівыя пагадненьні…”
Сержановіч: “Гэты шантаж зь беларускага боку, як закрыцьцё межаў, адыграў выключную ролю ў вырашэньні канфлікту.
Шантаж зь беларускага боку, закрыцьцё межаў, адыграў выключную ролю ў вырашэньні канфлікту.