Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча хоча больш гандляваць зь Беларусьсю


Вальдэмар Паўляк
Вальдэмар Паўляк
Пра гэта заявіў Associated Press віцэпрэм'ер і міністар эканомікі Вальдэмар Паўляк (Waldemar Pawlak). Ён таксама дадаў, што расейская забарона на ўвоз беларускіх малочных прадуктаў можа адкрыць новыя магчымасьці для польскіх кампаній.

Як адзначыў польскі міністар, асноўны партнэр Польшчы ў межах ЭЗ — Нямеччына, аднак у выніку крызысу нямецкі попыт на польскія прадукты скараціўся.

“Мы робім усё магчымае, каб стварыць спрыяльную атмасфэру для разьвіцьця нашага экспарту на Ўсход, — сказаў Паўляк. — Польшча павінна выкарыстоўваць патэнцыял такіх рынкаў, як беларускі, украінскі, расейскі ды пачаць эфэктыўна дзейнічаць на іх”.

Польшча — сябра ЭЗ ад 2004 году. З таго часу яе эканамічныя кантакты з краінамі Заходняй Эўропы істотна павялічыліся, а напружанасьць у дачыненьнях з суседнімі Расеяй і Беларусьсю прывяла да абмежаваньня гандлю зь імі.

Міністар Паўляк адзначыў, што глябальны фінансавы крызіс істотна аслабіў польскі злоты і зрабіў польскія прадукты на замежных рынках таньнейшымі, але ў той жа час стварыў новыя магчымасьці на ўсходнім напрамку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG