Як падае БелаПАН, у інтэрвію чатыром расійскім СМІ 1 чэрвеня, больш поўная вэрсія якога апублікавана 10 чэрвеня ў газэце “Завтра”, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваю вэрсію зьнікненьня апанэнтаў улады.
“Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта і цяпер. Лукашэнка іх забіў як праціўнікаў рэжыму. На самой справе, у двух выпадках — гэта забойства на камэрцыйнай глебе: абяцалі купіць, прадаць, не стрымалі абяцаньне і былі забіты, як гэта заведзена ў паўбандыцкім асяродзьдзі,” — заявіў А.Лукашэнка. Паводле яго слоў, сьлед забойцаў нядаўна выяўлены ў Нямеччыне.
“Або Дзьмітры Завадзкі зь Першага каналу. Які ён мне супернік, чалавек зь сярэдняй адукацыяй, — сказаў беларускі кіраўнік. — Чаму я павінен быў яго зьнішчыць? Вы хочаце ведаць аб гэтым праўду? Была ваенізаваная група ў Беларусі на чале зь нейкім Ігнатовічам, вельмі падрыхтаваныя хлопцы са спэцназу СССР. Яны паехалі ў Чэчэнію падчас вайны і ваявалі на баку Масквы. Яны лазілі па скалах, сядзелі ў засадах, наводзілі страх на сэпаратыстаў. Гэта была вельмі моцная, апорная група. Паваявалі і вярнуліся дамоў. Прыяжджаюць да іх Шарамет і Завадзкі здымаць сюжэт для расійскага тэлебачаньня. У гэтым сюжэце было сказана, што вось гэтыя беларускія грамадзяне ваююць на баку чэчэнскіх сэпаратыстаў супраць фэдэральных войскаў. Узялі інтэрвію ў гэтага Ігнатовіча, а потым сказалі, што ён ваяваў супраць рускіх. Шарамет выкруціўся, а Завадзкага злавілі. Пачалі з мужчынскіх разборак: “Навошта ж ты нас абылгаў?” І забілі Завадзкага. Ігнатовіч атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне і знаходзіцца ў нашай калёніі. Загінуў апэратар, а гэты правакатар Шарамет сядзіць у Маскве і піша ўсялякія брыдоты пра Беларусь”.