Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежжа супраць малочнай вайны


Расейскія грамадзяне ў памежных зь Беларусьсю раёнах выступаюць супраць малочнай вайны.


Яны лічаць, што яна ўчынена вярхамі абедзьвюх дзяржаваў. Беларускую малочную прадукцыю яны бяруць нават з большай ахвотай, чым сваю расейскую. Прынамсі, так цьвердзяць жыхары невялікага памежнага райцэнтру Злынка Бранскай вобласьці.

Паводле раённага спажывецкага таварыства, завоз малочнай прадукцыі зь Беларусі перапынены некалькі тыдняў таму не з-за яе якасьці, а выключна з прычыны адпускной цаны. Расейскія малаказаводы прапануюць спажывецкаму таварыству, напрыклад, малако па 13 расейскіх рублёў 80 капеек — 14 расейскіх рублёў 30 капеек у залежнасьці ад тлустасьці. А беларускія вытворцы — па 19 расейскіх рублёў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG