Ліст падпісалі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Валянцін Голубеў, Пётра Садоўскі, Галіна Сямдзянава, доктар навук Юры Хадыка, мастак Аляксей Марачкін, пісьменьнік Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя.
У лісьце адзначаецца, што “некаторыя дзеячы палітычнай сцэны Беларусі ўжо фактычна пайшлі па сьлізкай дарожцы прыслугоўваньня ўладзе. Яны пачалі пераконваць міжнародную супольнасьць і беларускі народ, нібыта цяперашні рэжым стаў на шлях “лібэралізацыі”. І гэта гаворыцца ў той самы час, калі ня высьветленыя лёсы зьніклых, у турмах сядзяць палітычныя вязьні, нацыянальна сьведамую моладзь зьбіваюць дубінкамі й выкідаюць з унівэрсытэтаў, іншадумцы ня могуць знайсьці працы, а ўлада не зьбіраецца нават часткова зьмяняць выбарчае заканадаўства і практыку ў бок эўрапейскіх стандартаў. Гэта можа гучаць абсурдна, але цяперашняя ўлада Беларусі мэтадычна падрывае жыцьцяздольнасьць беларускае мовы, культуры, праўдзівай гістарычнай памяці, а значыць – духоўную моц беларускае нацыі. Частка эўрапейскіх палітыкаў таксама зрабіла выгляд, што ў нашай краіне адбылася “дэмакратызацыя”, і заплюшчыла вочы на рэпрэсіі
Аўтары ліста заклікаюць “не паддавацца на лісьлівыя намовы ідэолягаў “кіраванай апазыцыі”. Нельга пагаджацца аддаваць Беларускі Народны Фронт у рукі палітычных каньюнктурнікаў, рукамі якіх бліжэйшая прэзыдэнцкая кампанія будзе выкарыстаная для легітымізацыі рэжыму А. Лукашэнкі. Партыя БНФ павінна імкнуцца вылучыць свайго кандыдата ў прэзыдэнты й дамаўляцца толькі з тымі незалежніцкімі сіламі, якія, як і мы, бачаць пэрспэктыву Беларусі не ў перавыхаваньні цяперашняга рэжыму, а ў яго сыходзе”, - гаворыцца ў лісьце.
У інтэрвію Радыё Свабода Галіна Сямдзянава сказала:
Сямдзянава: “Мне неабыякавы лёс Беларусі, і гэта мы ўсе разам даказалі, пачынаючы з 1990 году, калі адстойвалі незалежнасьць Беларусі. Таму калі зараз пачынаюцца тлумачэньні, што трэба ісьці на паразуменьні з рэжымам, што трэба спрыяць яму, каб Беларусь не была ізгоем у Эўропе, -- мне гэта баліць, бо я разумею, што такім чынам мы будзем спрыяць замацаваньню гэтага рэжыму на доўгі час. Крыўдна, што некаторыя сябры Фронту, якія ўжо даўно ў Фронце, дагэтуль не разумеюць гэтай небясьпекі. І гэтая нашая памяркоўнасьць, яна можа да дабра не давесьці. Трэба, усё ж быць больш рашучымі і адстойваць тое, за што мы змагаліся шмат гадоў”.