Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыт будзе – дык і АЭС будзе


Урад Беларусі афіцыйна зьвярнуўся да Расеі з просьбай выдаць $9 мільярдаў крэдыту ня толькі на будаўніцтва самой станцыі, але і на стварэньне неабходнай інфраструктуры па яе ўзьвядзеньні і абслугоўваньні.


Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту па ядзернай энэргіі Міністэрства энэргетыкі Мікалай Груша.

Беларусь разьлічвае да 15 чэрвеня атрымаць ад "Росатаму" праект кантракту на будаўніцтва АЭС, паведаміў Груша. Падпісаць кантракт плянуецца да канца 2009 году.

Нагадаем, днямі намесьнік кіраўніка "Росатаму" Аляксандар Лакшын паведаміў Інтэрфаксу, што расейска-беларускую дамову пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі падрыхтуюць у трэцім квартале.

“Тэрміны будаўніцтва — пяць год ад першага бэтону плюс год-паўтара на падрыхтоўчыя працы”, — зазначыў Лакшын.

Расейскі чыноўнік зазначыў, што РФ не плянуе цалкам крэдытаваць будаўніцтва АЭС: “У гэтым пагадненьні ўмовы фінансаваньня пакуль не прапісваюцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG