Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць у Расеі $9 млрд крэдыту на будаўніцтва АЭС


Расейска-беларускую дамову пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі падрыхтуюць у трэцім квартале.


“Тэрміны будаўніцтва — пяць год ад першага бэтону плюс год-паўтара на падрыхтоўчыя працы”, — паведаміў Інтэрфаксу намесьнік кіраўніка "Росатаму" Аляксандар Лакшын.

Ён зазначыў: “Калі пачнуцца падрыхтоўчыя працы і будзе заліты першы бэтон, залежыць ад графіку будаўніцтва, ад умоваў фінансаваньня”.

“Гэтыя ўмовы могуць мяняцца” — дадаў Лакшын.

Расейскі чыноўнік зазначыў, што РФ не плянуе цалкам крэдытаваць будаўніцтва АЭС: “У гэтым пагадненьні ўмовы фінансаваньня пакуль не прапісваюцца”.

У сваю чаргу, Беларусь просіць у Расеі $9 млрд крэдыту на будаўніцтва АЭС, паведаміў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG