Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адновіць пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь


Украіна плянуе аднавіць камэрцыйныя пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь ад 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміў журналістам міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Продан.


Нагадаем, Украіна спыніла камэрцыйныя пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь ад 1 ліпеня 2007 году. Бо дзяржаўны канцэрн "Белэнэрга" не пагадзіўся з прапанаваным Украінай падвышэньнем цэнаў.

Цяпер, паводле міністра Продана, пытаньне цаны зьяўляецца камэрцыйнай тайнай, але яна “будзе выгаднай для Ўкраіны”. Дзякуючы кантрактам удасца загрузіць магутнасьці, якія цяпер прастойваюць.

Пастаўкі будзе рабіць дзяржпрадпрыемства"Укрінтэрэнэрга", паведамляе Інтэрфакс.

У інтэрвію БелТА гендырэктар "Белэнэрга" Павал Якубовіч заявіў, што дамова на пастаўку ўкраінскай электраэнэргіі пакуль не падпісаная. Ён сказаў, што беларускі бок, як і раней, не гатовы купляць энэргію па цэнах аптовага рынку Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG