Пра гэта заявіў сёньня ў Менску на пасяджэньні Савета міністраў прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе Інтэрфакс.
Ён даручыў прадстаўнікам органаў дзяржкіраваньня выехаць у расейскія рэгіёны, каб прааналізаваць выпадкі блякаваньня беларускага экспарту.
Ён скрытыкаваў выказваньні расейскага міністра сельскай гаспадаркі, пра тое, што ў Расеі зьбіраюць 11 тысяч беларускіх трактароў. Аднак, паводле С.Сідорскага, расейскі бок забываецца, што гадавая праграма расейскага ўраду разьлічана на 48 тысяч трактароў.
“Фактычна, сёньня рынкі для прасоўваньня беларускай прадукцыі зачынены”, – сказаў С.Сідорскі. .