Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч піша эўрапейскім кіраўнікам


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Старшыня руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч накіраваў зварот да шэрагу эўрапейскіх палітыкаў.


Ён заклікае лідэраў Эўразьвязу не выпускаць з поля зроку праблемы з дэмакратыяй у Беларусі. Мілінкевіч, у прыватнасьці, зьвяртае ўвагу на ўтрыманьне за кратамі ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, галадоўку Мікалая Аўтуховіча, праблемы з рэгістрацыяй НДА і партыяў, а таксама кажа пра неабходнасьць зьніжэньня коштаў візаў для беларусаў.

Ліст атрымаюць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Хавіер Саляна, старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг, камісар ЭЗ па зьнешніх сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

У звароце гаворыцца, што поруч з шэрагам крокаў па лібэралізацыі эканомікі і некаторымі павярхоўнымі зьменамі ў сфэры дэмакратызацыі беларускія ўлады працягваюць практыку ціску на дэмакратычных актывістаў і адмаўляюць беларусам у фундамэнтальных правах, у свабодзе выказваньня, сходаў і аб‘яднаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG