Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч патрабуе абвяржэньня


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч патрабуе абвергнуць зьвесткі, пададзеныя ў артыкуле “Отбеливатель-М”, надрукаваным ў газэце “Народная воля” за 19 траўня 2009 года.

У лісьце да галоўнага рэдактара газэты А.Мілінкевіч піша, што матэрыял “Отбеливатель-М” “мае яўна паклёпніцкі, “заказны” характар. Патрабую, каб рэдакцыя прадставіла доказы альбо зьмясьціла абвяржэньне і прабачэньні”.

Паводле зьместу артыкулу, Мілінкевічу адводзіцца новая роля ў гульні Эўропы і Лукашэнкі. “Эўропа прыдумала гульню, у выніку якой “апазыцыянэр” Мілінкевіч будзе ўцягнуты ва ўладу, а Лукашэнка атрымае новы легітымны прэзыдэнцкі тэрмін.”

Таксама А.Мілінкевіч запатрабаваў надрукаваць ягоны ліст у наступным нумары газэты і сваю сапраўдную пазыцыю, выкладзеную ў лісьце да дэмакратычных актывістаў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG