Ад 16 красавіка працягвае бестэрміновую галадоўку пратэсту прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Днямі галадоўку салідарнасьці з ваўкавыскімі палітвязьнямі правялі актывісты Маладога фронту. Ці ёсьць у такіх акцыях выніковасьць і пазытыў?
Грамадзкасьць Беларусі да галадовак ставіцца па-рознаму. Сьведчаньнем таму — некаторыя тэлефанаваньні на Радыё Свабода падчас апошняга галадаваньня маладафронтаўцаў:
Спадар: “Я ў захапленьні ад гэтых мужных, сапраўдных грамадзян нашай бацькаўшчыны”.
Спадар: “Захад перастаў даваць ім грошы, а есьць хочацца. Вось яны і выкарыстоўваюць галадоўку ў сваіх мэтах”.
Спадарыня: “Хочацца пажадаць маладафронтаўцам спыніць галадоўку. Бо прыцягнуць увагу грамадзкасьці галадоўкай вельмі складана. Шукайце іншыя сродкі”.
Спадар: “Я лічу, што галадоўка гэта марнаваньне сілаў і часу”.
Спадар: “Я лічу, што ўсе яны ўяўляюць сабой сапраўдных патрыётаў Беларусі”.
Пераважная бальшыня галадовак у незалежнай Беларусі — палітычныя. І адной зь першых сталася галадоўка 1995 году. Яе распачалі дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі супраць рэфэрэндуму пра зьмену дзяржаўнай сымболікі і наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай. Галадоўнікаў зьбілі і выкінулі з Авальнай залі спэцслужбы. Праз год, падчас правядзеньня Чарнобыльскага шляху, былі арыштаваныя актывісты БНФ Вячаслаў Сіўчык і Юры Хадыка. На знак пратэсту супраць арыштаў людзей па палітычных матывах за кратамі яны галадавалі 52 дні. Спадар Сіўчык кажа, што не дасягнуў пастаўленай мэты, але безвыніковымі гэтыя намаганьні не былі:
“Ня так хутка пасьля нас у Беларусі зьявіліся палітвязьні — і гэта адзін з вынікаў нашай зь Юрыем Віктаравічам галадоўкі. Па-другое, тады мы пэрсанальна перамаглі Лукашэнку. Ня шмат падзеяў было ў Беларусі, каб у Лукашэнкі хтосьці пэрсанальна выйграў. Бо тады быў яшчэ той час, калі людзі па праўдзе ведалі пра нашую галадоўку. І нават міліцыянты ў адкрытую выказвалі нам салідарнасьць”.
У 2004 годзе яшчэ адна група дэпутатаў ад апазыцыі, але ўжо ў Палаце Прадстаўнікоў, зладзіла галадоўку, патрабуючы дэмакратызацыі выбарчых законаў. Адзін зь яе ўдзельнікаў, былы дэпутат і палітвязень Сяргей Скрабец галадаваў пяць разоў, у тым ліку 40 дзён за кратамі і 25 дзён таксама за кратамі разам з Аляксандрам Казуліным, патрабуючы вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін тады галадаваў 53 дні. У выніку пытаньне пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі пры дапамозе дэлегацыі ЗША было ўзьнятае ў Радзе бясьпекі ААН. Выніковымі свае галадаваньні лічыць і Сяргей Скрабец:
“Мая галадоўка ў турме дазволіла на год раней выйсьці з-за крат, бо была прымененая амністыя. Калі мы галадалі групай „Рэспубліка“, мы дамагліся разгляду пытаньня аб зьмене выбарчага заканадаўства ў Авальнай зале. І хоць нам не ўдалося правесьці яго праз галасаваньне, раней не дазвалялі нават ягонага разгляду. Я лічу, што галадоўка — адзін з эфэктыўных сродкаў барацьбы з сёньняшнім рэжымам у Беларусі”.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч ад 16 красавіка трымае галадоўку на зак пратэсту супраць ягонага ўтрыманьня ў турме. На зак пратэсту супраць судовага перасьледу, у 2005 годзе і таксама за кратамі ён галадаваў 74 дні. Ня першую галадоўку праводзяць і сябры Маладога фронту: у 2006 годзе каля 20 актывістаў у Салігорску праз галадоўку пратэставалі супраць рэпрэсіяў і за вызваленьне палітвязьняў. У падтрымку Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў зараз маладафронтаўцы галадавалі 12 дзён. Адзін з удзельнікаў акцыі Арцём Дубскі, асуджаны паводле “працэсу 14”, таксама лічыць галадоўку салідарнасьці выніковай:
“Калі мы патрабавалі вызваліць Аўтуховіча, то адным з пунктаў патрабаваньняў было таксама — рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў. І вось міжнародная праваабарончая арганізацыя прызнала нас, асуджаных летась у „працэсе 14“, вязьнямі сумленьня. На маю думку, прызнаньне гэтай уплывовай арганізацыі — адзін зь першых крокаў на шляху рэабілітацыі вязьняў, у тым ліку, магчыма, і беларускімі ўладамі”.
Відавочна масавымі і выніковымі галадоўкамі ў пэрыяд кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі былі ў Горадні і Менску. У Горадні тры гады таму каля дзесятка старых веруючых жанчын праз тыднёвую галадоўку дамагліся будаўніцтва каталіцкага храма. У 2006 годзе 200 вернікаў пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” ў Менску галадавалі 23 дні, але ў выніку здолелі адстаяць ад разбурэньня будынак сваёй царквы. Цяпер улады распачынаюць новы наступ на “Новае жыцьцё”, у гэтым зьвязку вернікі не выключаюць новай галадоўкі. Аднак гэта крайняя форма пратэсту і стаіцца да яе неабходна надзвычай абачліва, кажа адзін з удзельнікаў галадоўкі пратэстантаў, палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
“Яна спрацоўвае толькі тады, калі сапраўды ў тых, хто пратэстуе і чагосьці дамагаецца, няма іншых мэтадаў і не засталося іншага шляху. І калі галадоўнікі маюць намер і сілу, і волю ісьці да канца. Калі ва уладаў ёсьць сумневы адносна таго, што галадоўнікі намерваюцца ісьці да канца, то тады выніковасць такой галадоўкі зводзіцца да мінімуму, а то і ўвогуле губляе сэнс. А магчыма нават і дыскрэдытуе самую гэтую акцыю, як сродак барацьбы. Да галадовак неабходна ставіцца цалкам сур’ёзна і толькі тады яны маюць сэнс”.