Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША разглядае падтрымку дэмакратыі ў Беларусі


На мінулым тыдні на разгляд Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША быў пададзены праект закону, які вызначыць памеры фінансавых сродкаў дзеля забесьпячэньня замежнай палітыкі ЗША на фінансавыя гады 2010 (кастрычнік 2009 — верасень 2010) і 2011 (кастрычнік 2010 — верасень 2011). У дакумэнце ёсьць і разьдзел, прысьвечаны Беларусі (“Падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі”).

У гэтым разьдзеле запісана, што, паводле Кангрэсу, Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, уключаючы:

а) разьвіцьцё незалежнага друку, радыё-, тэле- і Iнтэрнэт-вяшчаньня на Беларусь і ў Беларусі;
б) разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці;
в) дзейнасьць праваабаронцаў;
г) разьвіцьцё дэмакратычных палітычных партый;
д) прасоўваньне свабоднага, сумленнага і празрыстага выбарчага працэсу;
е) пашырэньне міжнароднага абмену моладзі і студэнтаў;
ё) адукацыйныя ініцыятывы, такія як Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні.

Асобным радком выдзелена падтрымка радыё-, тэле- і Інтэрнэт-вяшчаньня на мовах, якімі гавораць людзі ў Беларусі, уключаючы вяшчаньне Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Эўрапейскага Радыё для Беларусі і Белсату.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG