Дашчынскі: Ідэя дыялёгу з уладай ня новая, але чаму гэтае пытаньне зноў набывае актуальнасьць? Ці насамрэч гэта асноўнае, што цяпер павінны вырашаць аб’яднаныя дэмсілы?
Класкоўскі: “Відавочна, што зараз беларуская апазыцыя апынулася ў няпростай сытуацыі, калі мае месца момант дэзарганізацыі і дэзарыентацыі. Бо ўмовы і ўнутры краіны, і вонкавыя значна зьмяніліся. Унутры краіны гэта найперш крызіс. А што тычыцца замежнага кантэксту – гэта зьмена стаўленьня Эўропы да беларускага пытаньня. Гэта пацяпленьне ў стасунках. І што пасьля гадоў ізаляцыі зараз, фактычна, беларускую ўладу вітаюць у Эўропе, расчынілі ёй дзьверы і гэтак далей. І яшчэ, важны момант: зьменшылася падтрымка апазыцыі, як матэрыяльная, так і маральная.
Гэты комплекс умоваў выклікаў пэўную разгубленасьць і раздрай у апазыцыі ў тым сэнсе, што зьявіліся людзі, якія пачалі спрабаваць намацваць новыя варыянты стасункаў з уладай, нейкія новыя альгарытмы дзеяньняў у сёньняшняй сытуацыі. Аднак яны зарабілі ярлык здраднікаў. І вось такія вельмі суровыя разборы палётаў пачаліся. Іншая рэч, што апазыцыя, мусіць, трошкі хварэе на фармалізм. Рэч ў тым, што галоўнае, не напісаць нейкую паперку і змусіць, каб усе падпісаліся, а для сябе зразумець, як трэба дзейнічаць. А часам такое ўражаньне, што гэтыя дэклярацыі становяцца самамэтай”.
Дашчынскі: Перамены ў сытуацыі будуць і далей матываваныя ўдзелам Беларусі ў праграме “Ўсходняга партнэрства”. Адны палітыкі выказваюцца за супрацоўніцтва ў тых праектах, якія набліжаюць Беларусь да Эўропы. Іншыя папярэджваюць пра “калябарацыю” альбо заклікаюць вызначыць, хто ёсьць хто. Ці змогуць жа яны знайсьці агульную плятформу перад новымі прэзыдэнцкімі выбарамі?
Класкоўскі: “Такое ўражаньне, што беларуская тытульная апазыцыя апынулася ў такім зачараваным коле. З аднаго боку, зразумела, што ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму трэба неяк аб’ядноўвацца. Вось узьнікла такая структура як АДС. Але, калі патрэбна гнуткае рэагаваньне на новы нейкі кантэкст, то тады гэтая структура можа стаць нейкім бюракратычным дамоклавым мячом. І яна можа перашкаджаць пошуку новых варыянтаў. Бо ёсьць гэтая традыцыя пошуку здраднікаў. Ёсьць такая небясьпека, што ўсё зьвядзецца зноў да навешваньня ярлыкоў. А ў выніку зь месца ня зрушыцца сама ідэя, якую выношвае і стараецца ўвасобіць апазыцыя ўжо шмат гадоў. То бок, ня будзе нейкага зразумелага мэханізму, як зьмяніць сытуацыю ў гэтай краіне.”
Дашчынскі: Пытаньне ня новае: што рабіць? Што Вы падкажаце дэмакратычным сілам?
Класкоўскі: “Не зацыклівацца на ідэі нейкай прысягі, клятвы. А арганізаваць такі мазгавы штурм (brain storm) дзеля таго, каб выпрацаваць новую стратэгію і тактыку. І другі момант – усё ж такі пры тым, што ідзе жорсткая барацьба, палярызавана нашае грамадзтва –талерантнасьці і гнуткасьці мысьленьня. Бо мы звыкла кажам, што ўлада ня гнуткая. А яна іншым разам дэманструе, што хутчэй можа перабудоўвацца і прыстасоўвацца да новых абставінаў. Калі пачынаеш казаць пра нейкае абнаўленьне (upgrade) апазыцыйнай ідэі, то гэта часта выклікае раздражненьне, бо некаму проста ўжо зручна знаходзіцца ў нейкай звыклай, закансэрваванай нішы. Таму – болей драйву, як кажа моладзь”.