Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяніна Ізраілю затрымалі ў Беларусі. Пасьля катаваньняў яму ўдалося выехаць


Ізалятар у Менску, архіўнае фота
Ізалятар у Менску, архіўнае фота

Паводле інфармацыі ізраільскай прэсы, мужчыну арыштоўвалі за «экстрэмісцкія падпіскі».

Як паведамляе ізраільскае выданьне Ynet, грамадзянін Ізраілю, які прыехаў у Беларусь з жонкай і дзецьмі, быў затрыманы і прайшоў празь цяжкія фізычныя і псыхалягічныя катаваньні. Цяпер ён вызвалены і вярнуўся ў Ізраіль.

Імя пацярпелага на просьбу ягонай сям’і не называюць. Таксама невядома, ці ён рэпатрыянт зь Беларусі.

Паводле выданьня, ізраільца затрымалі ў пачатку лютага нібыта за «падпіску на экстрэмісцкае зьмесьціва», у прыватнасьці на фэйсбук-суполку, дзе абмяркоўвалі жыцьцё ў Ізраілі і Беларусі.

Сваякі лічаць, што сапраўднай прычынай арышту мужчыны стаў удзел ягонага сына ў дэманстрацыі ў Ізраілі ў падтрымку беларускай апазыцыі.

Пасьля арышту сувязь з мужчынам перапынялася, яго трымалі 15 дзён у ізалятары, дзе, які піша выданьне, яго марылі голадам і стасавалі іншыя мэтады катаваньня.

Ізраільскае выданьне Ynet таксама піша, што беларускія сілавікі забралі ў ізраільца дакумэнты, але пазьней ён атрымаў часовы пашпарт у пасольстве Ізраілю і змог вярнуцца дадому.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG