Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Рымашэўскі: Ня мелі ілюзіяў, што партыю зарэгіструюць


Госьць “Начной Свабоды” -- сустаршыня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Міністэрства юстыцыі партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Гэтае рашэньне прынятае па выніках вывучэньня пададзеных партыяй БХД дакумэнтаў, якія, як сьцьвярджае Мін’юст, утрымліваюць недакладныя зьвесткі.


Эфір 12 траўня


Юрась Бушлякоў: Пра якія канкрэтна парушэньні ідзе гаворка ў рашэньні Міністэрства юстыцыі?

Віталь Рымашэўскі: У асноўным, яны спасылаюцца на тое, што некаторыя людзі (яны не кажуць, дарэчы, дакладна хто) не змаглі пацьвердзіць колькасьць дэлегатаў, якія былі на ўстаноўчых з'ездах, якія вылучалі кандыдатаў. А таксама, што людзі, як яны пішуць, шэраг заснавальнікаў партыі ня здолелі назваць месца і дату правядзеньня асноўных устаноўчых сходаў . Таксама спасылаюцца на тое, што некаторыя людзі, якія ставілі подпісы, не ведалі, пад чым яны падпісваюцца. Гэта асноўныя рэчы.

Відавочна, рашэньне палітычнае. Для рэгістрацыі партыі патрэбная тысяча подпісаў, тысяча заснавальнікаў. У нас было пададзена на некалькі дзясяткаў больш.
Відавочна, рашэньне палітычнае. Я нагадаю, што для рэгістрацыі партыі патрэбная тысяча подпісаў, тысяча заснавальнікаў. У нас было пададзена ў Міністэрства юстыцыі на некалькі дзясяткаў больш. Мы гэта зрабілі адмыслова , бо, канечне, чакалі ціску з боку ўлады і нейкіх рэпрэсіўных дзеяньняў. На сёньня, каля паловы сябраў БХД, якія трапілі ў гэты сьпіс, які быў у Мін'юсьце, у той ці іншай ступені спазналі рэпрэсіі з боку ўладаў альбо праз працу альбо іх выклікалі ў аддзелы ідэалёгіі. Трэба сказаць , што людзі з годнасьцю вытрымалі гэты ціск.

Самі разумееце, якія ў нас суды. Мы не мелі ілюзіяў наконт таго, што партыя будзе зарэгістраваная. Мы ведалі, што рыхтуецца адмова ў рэгістрацыі, нічога нечаканага тут не было.
Адмовіліся ад пастаўленых подпісаў літаральна некалькі чалавек. На гэтых некалькіх чалавек і дае спасылку Міністэрства юстыцыі. Але зноў нагадваю, гэта ня дваццаць і ня трыццаць чалавек. Усё адно ў нас дастаткова заснавальнікаў, каб палітычная партыя магла быць зарэгістраваная. У прынцыпе, гэта чакана, і да тых людзей, якія адмовіліся (мы нават прозьвішчы іх не называем, хаця Міністэрства юстыцыі назвала), мы не выстаўляем ніякіх прэтэнзій.

Я ведаю, як цяжка часам было, людзей ставілі перад умовамі -- альбо вы будзеце мець далей працу, альбо у вас будуць сур'ёзныя праблемы. Прычым іх часам не выклікалі на сустрэчы з прадстаўнікамі мін’юсту, а наўпрост выклікалі начальнікі і намякалі, што, калі вы будзеце займацца палітыкай альбо падтрымліваць БХД, то вы ня будзеце мець працу. Прычым размовы часта насілі такі нефармальны, канфідэнцыйны характар . Людзі пасьля са сьлязьмі тэлефанавалі і пыталіся, што рабіць На гэта мы адказвалі , што мы даем свабоду дзеяньняў, мы з разуменьнем ставімся да тых людзей, якія пад ціскам, (а іх літаральна некалькі чалавек) адмовіліся.

Відавочна, што рэальна па закону, каб у нас у Беларусі быў незалежны суд, то гэтае рашэньне Міністэрства юстыцыі, канечне, не было б прызнана законным. Самі разумееце, якія ў нас суды. Мы не мелі ілюзіяў наконт таго, што партыя будзе зарэгістраваная. Мы ведалі, што рыхтуецца адмова ў рэгістрацыі, нічога нечаканага тут не было.

Бушлякоў:
У гэтай сытуацыі, калі не маеце ілюзіяў, якімі будуць вашы дзеяньні далей? Ці будзе новы ўстаноўчы зьезд, ці будзе прынамсі абскарджаньне рашэньня Міністэрства юстыцыі?

Рымашэўскі: Думаю, што так. Абскарджаньне будзе. Заўтра на працоўнай групе мы будзе вырашаць, якія будуць дзеяньні, будзем іх узгадняць. Я думаю, што абскарджаньне будзе. Гэта хутчэй працэдурная, тэхнічная рэч. І перадусім гэтае абскарджаньне будзе, каб надалей абскарджваць у вышэйшай інстанцыі. А гэта будзе міжнародная інстанцыя, бо дабіцца справядлівасьці ў беларускіх судах, канечне, немагчыма.

Шмат людзей, якія з намі супрацоўнічаюць, не ўваходзяць у партыю. Некаторых мы нават сьвядома не падавалі ў сьпіс Міністэрства юстыцыі, ведаючы, што гэтыя людзі альбо пастары, альбо сьвятары, альбо настаўнікі, альбо маюць высокія пасады, якія проста шкада было б страціць
Далейшая наша дзейнасьць будзе працягвацца. Зразумела, як яна вялася дагэтуль. Ніхто не забараняе і законам не забаронена працаваць ад імя хрысьціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму пэрсанальна. І хрысьціянскі дэмакрат Павал Севярынец таксама можа як грамадзянін Беларусі працягваць сваю дзейнасьць. Такім чынам мы працавалі два гады, не парушаючы літару закону, працуючы ня толькі як партыя, але і на ўзроўні шырокага грамадзкага руху. Шмат людзей, якія з намі супрацоўнічаюць, не ўваходзяць у партыю. Некаторых мы нават сьвядома не падавалі ў сьпіс Міністэрства юстыцыі, ведаючы, што гэтыя людзі альбо пастары, альбо сьвятары, альбо настаўнікі, альбо маюць высокія пасады, якія проста шкада было б страціць. Таму дзейнасьць будзе працягвацца.

Наконт падрыхтоўкі чарговага зьезду, думаю, што мы яго будзем праводзіць. Хутчэй за ўсё гэта будзе не адразу, магчыма ўвосень. Зноў жа, гэтае рашэньне будзе прымацца супольна , аргкамітэтам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, думаю, што гэтае рашэньне будзе прымацца на канфэрэнцыі, якая ў нас адбудзецца 23 траўня.

Цалкам інтэрвію з Віталём Рымашэўскім.

СЛУХАЦЬ:
  • 16x9 Image

    Юрась Бушлякоў

    Нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Ад пачатку 2000-х гг. супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG