Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франак Вячорка зноў судзіцца


Франак Вячорка
Франак Вячорка

12 траўня пачнецца разгляд касацыйнай скаргі Франака Вячоркі. У вайсковым судзе Франак дамагаецца скасаваньня пастановы суду ніжэйшай інстанцыі, які прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і вайсковых мэдыкаў законнымі.


Хлопца затрымалі 16 студзеня людзі ў цывільным у палаце вайсковага шпіталя, дзе ён праходзіў мэдычнае абсьледаваньне.

Франака прывезьлі ў ваенкамат і там паведамілі, што праз паўгадзіны адвязуць у вайсковую частку. Тады Франак падаў заяву на дзеяньні вайскоўцаў у суд, і той прыпыніў да разгляду справы прызыў Франака ў войска.

Суд Савецкага раёну Менску прыпыніў дзеяньне рашэньня ваенкамату да таго часу, пакуль ня будзе рашэньня па скарзе.

30 студзеня хлопца затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Яго кінулі ў машыну і адвезьлі ў ваенкамат. Там хлопцу нанесьлі некалькі ўдараў па твары і галаве. Гэта засьведчыла судова-мэдычная экспэртыза.

Вайскоўцы назіралі за дзеяньнямі людзей у цывільным, але ня ўмешваліся.

Адразу з ваенкамату Франка адвезьлі ў вайсковую частку ў Баранавічах

7 лютага ён прыняў прысягу.

Моладзевы актывіст служыць ў Мазыры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG