Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці палітвязьняў памаліліся за сваю сяброўку па няшчасьці


Сваякі палітвязьняў маліліся ў Менску ля Чырвонага касьцёлу за сваіх родных і ў памяць маці Зьмітра Дашкевіча.


Ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены, вакол скульптуры арханёла Міхала, які зьяўляецца, паводле каталіцкай канфэсіі, апэкуном Беларусі, сабраліся сваякі палітвязьняў: пераважна маці, жонкі, сёстры. Маці Андрэя Саньнікава Ала Ўладзімераўна, маці Мікіты Ліхавіда Алена, сястра Аляксандра Класкоўскага і ягоная маці, многія іншыя сабраліся, каб памаліцца за лёс палітвязьняў, але сёньня прысьвяцілі сваю малітву памяці маці Зьмітра Дашкевіча Вольгі, якая была пахаваная 28 красавіка ў Старых Дарогах.

Яны адзначылі, што гэтая жанчына – іх сяброўка па няшчасьці, якая рана пайшла з жыцьця, у 54 гады, бо моцна перажывала за свайго сына, і што сваякі палітвязьняў – такія ж ахвяры, як і іх родныя, якія знаходзяцца за кратамі.

Супольную малітву распачалі словамі Алеся Кіркевіча – гарадзенскага маладафронтаўца, які напісаў "Малітву за кратамі". Потым слова ўзяла Юля Фралова, якая прыехала зь Нямеччыны: яна верніца, ураджэнка Беларусі, якая шмат гадоў жыве ў Нямеччыне. «Гэта абавязак кожнага грамадзяніна, і тым больш – верніка: несьці падтрымку тым людзям, якія церпяць,» – кажа Наста. На знак салідарнасьці яна выканала малітоўны гімн.

Атмасфэра была жалобная і адначасна ўзьнёслая. На прыступках скульптуры запалілі сьвечкі і паставілі партрэт Вольгі Дашкевіч, а ў руках трымалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і стужкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG