Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія экспэрты: Кіеў і Менск праходзяць тэст «на вашывасьць»


Крашчацік у Кіеве
Крашчацік у Кіеве
Украінскія палітолягі і палітычныя экспэрты мяркуюць, што нядаўнія жорсткія словы Аляксандра Лукашэнкі “пра вашывасьць” кіраўніцтва Ўкраіны ўскладняць адносіны паміж Менскам і Кіевам.

Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы мяркуе, што афіцыйнаму Менску Ўкраіна ўсё ж патрэбная як стратэгічны эканамічны партнэр.

“Гэта 5 мільярдаў грыўняў (630 мільёнаў даляраў – РС) таваразвароту, дынамічны рост у эканамічных адносінах. У сувязі са спэцыфічнай палітыкай, якую праводзіць Беларусь – а дакладней, яе кіраўніцтва – цягам шматлікіх гадоў, дзяржава апынулася ў цяжкім становішчы на міжнароднай арэне. Украіна пачала дапамагаць Беларусі рухацца ў эўрапрастору, набліжаць да эўрапейскіх стандартаў ня толькі мысьленьне маладых беларусаў, але і беларускую ўладу,” – сказаў нашаму радыё Ліхавы.

Віталь Кулік, дырэктар кіеўскага Цэнтру дасьледаваньня грамадзянскай супольнасьці, кажа, што апошнія заявы Лукашэнкі наконт Украіны і Эўразьвязу павялічаць міжнародную ізаляцыю Беларусі.

“Адсутнічае дыялёг паміж прэзыдэнтамі Беларусі і Ўкраіны. І відавочна, што ў бліжэйшы пэрыяд, з увагі на гэтыя заявы, сустрэча паміж Лукашэнкам і Януковічам не адбудзецца,” – лічыць Кулік.

А Ўладзімер Горбач, экспэрт Інстытуту эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, зьвяртае ўвагу, што Менск мае праблемы ня толькі на заходнім вэктары, але і ўсходнім:

“Уступленьне Беларусі ў Мытны саюз ніяк не палепшыла яе эканамічнае становішча, хутчэй наадварот. Гэта ўрок для некаторых украінскіх палітыкаў, якія паглядаюць у бок Мытнага саюзу з надзеяй на ўзаемнасьць. Ня можа быць узаемнасьці ў сытуацыі нераўнапраўнасьці ўсіх удзельнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG