Сёньня ў Менск прыбыў гуманітарны груз амэрыканскай дабрачыннай арганізацыі "City Hope International". Самалётам з ЗША ў Беларусь дастаўленыя лекі для хворых, якія цярпяць ад наступстваў Чарнобыля.
Рэйс прымеркаваны да 25-годзьдзя чарнобыльскай катастрофы. Лекі на суму звыш 6 мільёнаў даляраў, прывезеныя са Злучаных Штатаў, найбольш патрэбныя хворым на рак беларускім дзецям.
Прэзыдэнт амэрыканскай дабрачыннай арганізацыі "City Hope International" Пол Мур-другі разам са сваім бацькам, сьвятаром і дабрачынцам Полам Мурам, упершыню наведаў Беларусь 20 гадоў таму, даведаўшыся пра вялікія маштабы наступстваў Чарнобыля для Беларусі ад беларускага прадстаўніцтва ў Нью-Ёрку. Тады Полу Муру-малодшаму было 17 гадоў.
"Мы сустрэлі тады шмат цудоўных людзей, але найбольш нас узрушылі дзеці і маці, якія іх любяць. Мы хадзілі ад шпіталя да шпіталя і бачылі іх патрэбы, і гэта падштурхоўвала нас да дзеяньняў".
Сёньняшні дабрачынны рэйс стаўся 974-м на постсавецкай прасторы для дабрачыннай арганізацыі спадара Мура.
Дырэктар Рэспубліканскага цэнтру дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі Вольга Алейнікава паведаміла, што сёньня прывезеныя вельмі каштоўныя прэпараты, патрэбныя пры лячэньні дзіцячага раку і трансплянтацыі касьцявога мозгу:
"Можа, гэта па аб'ёме няшмат, але гэта вельмі дарагія лекі. Аднак не грашыма ўсё вымяраецца. Вымяраецца і тым, што акурат 26 красавіка, на 25-ю гадавіну Чарнобыля, сапраўдныя сябры прыходзяць на месца, дзе ўсё пачыналася".
Зь беларускага боку місію падтрымлівала дабрачынная арганізацыя "Надзея Экспрэс". Яе старшыня Міхаіл Собаль зазначыў, што плян разьмеркаваньня гуманітарнай дапамогі загадзя распрацаваны з улікам папярэдніх заявак мэдычных установаў:
"Дапамога пойдзе практычна па ўсёй рэспубліцы. Апрача Цэнтру дзіцячай анкалёгіі, у Рэспубліканскі анкалягічны цэнтар, у анкалягічныя дыспансэры краіны. У многія раённыя шпіталі, калі я не памыляюся, у 17 раённых шпіталяў. Яны пра гэта ведаюць і чакаюць. Агулам гэта каля 7 тысяч пацыентаў".
Дабрачыннай місіі "City Hope" спрыялі Дзярждэпартамэнт і амбасада ЗША ў Менску.Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан кажа, што забыць чарнобыльскую трагедыю немагчыма, яе можна толькі зьмякчыць дзякуючы такім вось гуманітарным праектам:
"З 1991 году праз розныя дабрачынныя праграмы ЗША ў Беларусь было дастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму больш за 270 мільёнаў даляраў".
Старшыня дабрачыннай арганізацыя "Надзея Экспрэс" Міхаіл Собаль вялікую ўдзячнасьць выказаў і ўраду ЗША, і арганізацыі сям'і Мураў, добра вядомай у Беларусі сваёй дабрачыннасьцю. Пра малодшага прадстаўніка гэтай сям'і спадар Собаль распавёў кранальную гісторыю:
"У свой час Пол у 17 гадоў упершыню прыехаў сюды, сустрэў дзяўчыну і пакахаў яе. Яна была пацыенткай цэнтру, які ўзначальвае прафэсар Алейнікава. Але каханьне было нядоўгім. Неўзабаве дзяўчына памерла, але яна яго прасіла ў лістах: "Пол, абяцай мне, пакуль будзеш жыць, дапамагаць беларусам". І ён гэта робіць".