Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прысутнасьць Лукашэнкі ў Празе нічога не зьмяніла б”


Віталь Сіліцкі
Віталь Сіліцкі

Палітоляг Віталь Сіліцкі ўдзельнічаў у Форуме грамадзянскай супольнасьці, які прайшоў у Празе паралельна з самітам “Усходняга партнэрства”.


Такім чынам, гэтая праграма сталася адной зь першых, у якой улады і грамадзянская супольнасьць дзейнічаюць на роўных, мяркуе ён:

“Гэта вялікі крок наперад для ЭЗ. Раней спробы завязаць кантакты зь Беларусьсю завяршаліся нічым, бо не было міжурадавых пагадненьняў, і ад гэтага цярпела супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю”.

Праграма “Ўсходняга партнэрства”, на думку Віталя Сіліцкага, — гэта рамачнае пагадненьне, якое дазваляе ЭЗ ангажавацца ў справы Беларусі, пашыраць кантакты:

“І, так ці іначай, надаецца большая свабода дзейнасьці тым альтэрнатыўным суб’ектам, якія цяпер нацыянальныя ўлады, у тым ліку беларускія, павінны талераваць хаця б для выкананьня правілаў добрага тону ў гэтым самым партнэрстве”.

Спадар Сіліцкі мяркуе, што калі б на саміце пабываў А. Лукашэнка, то гэта нічога не зьмяніла б.

“Сутнасьць рамачных дакумэнтаў не памянялася б. За выключэньнем таго, што некалькі нашых апазыцыянэраў атрымалі б інфаркт, нічога не зьмянілася б. І некалькі чэскіх экзальтаваных асобаў...”

Самае цікавае ўражаньне спадара Сіліцкага ад падзеяў у Празе — вось якое: прадстаўнікі беларускай апазыцыі, якія там былі, вырашылі, што “ня трэба класьціся пад рэйкі, калі йдзе паравоз”, што трэба не перашкаджаць уцягваньню афіцыйных беларускіх структур у дыялёг з Эўразьвязам, а прапаноўваць нешта ў парадак дня гэтага дыялёгу.

“І, як ні дзіўна, спатрэбіўся Пазьняк, каб гэта ініцыяваць”, — заключыў В. Сіліцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG