"Я стаяў на сваім звычайным месцы, з карцінай, на якой быў намаляваны герб "Пагоня". Гэтую карціну мне падарыў Саюз мастакоў "Пагоня", які ўваходзіць у афіцыйны Саюз мастакоў. Варта адзначыць, што цяпер Віцебская абласная рада абвясьціла конкурс на герб вобласьці, адным з варыянтаў якога зьяўляецца вельмі падобны на "Пагоню" эскіз. Таму, такім чынам, я прапагандаваў гэты варыянт", - паведаміў Хамайдаў інтэрвію БелаПАН.
З 1996 гады віцебскі актывіст рэгулярна распаўсюджвае незалежныя выданьні ў адным і тым жа месцы - у цэнтры Віцебску, насупраць дому № 28 па вуліцы Леніна.
Каля 11 гадзін да яго на машыне пад’ехаў нарад міліцыі і даставіў у Чыгуначны РАЎС Віцебску.
"Вусна мне заявілі, што сваёй прысутнасьцю з гербам "Пагоня" я "парушаю вонкавы выгляд горада Віцебску".